НЕ - ВАЙНЕ!
495

Азаронак vs Салаўёў: чыя прапаганда больш эфектыўная?

28.11.2022 Крыніца: Euroradio.fm

Зласлівасць і мова варожасці Рыгора Азаронка месцамі пераўзыходзіць спіч яго расійскага калегі Уладзіміра Салаўёва. Але ці дапамагае беларускай прапагандзе гэта быць больш эфектыўнай, чым расійскай? Адказ на гэтае пытанне ў эфіры Еўрарадыё мы шукалі з экспертам iSANS Андрэем Каліхам.

Даведка: iSANS — міжнародная ініцыятыва экспертаў з розных краінаў, накіраваная на вызначэнне, аналіз і супрацьдзеянне гібрыдным пагрозам дэмакратыі, вяршэнству закона і суверэнітэту краін Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Еўразіі.

Беларусы менш падатлівыя да прапаганды

“Я глыбока перакананы, што беларускае грамадства менш падатлівае да прапаганды, чым расійскае. Менавіта таму, што наратывы не супадаюць. Давайце будзем ужо шчырыя адзін з адным: калі ў Расіі рэжым трымаецца на ідэалагічнай падтрымцы ўнутры насельніцтва, то ў Беларусі рэжым, я магу сказаць як старонні назіральнік, трымаецца на штыках — гвалце і рэпрэсіях. Таму ўздзеянне прапаганды на насельніцтва значна меншае".

Паводле Каліха, гэта ў тым ліку тлумачыць, чаму беларуская прапаганда месцамі больш агрэсіўная: такім чынам яны, магчыма, імкнуцца быць больш пераканаўчымі для сваіх гледачоў.

Ці можа быць такое, што нават разумны чалавек падпадзе пад уздзеянне прапаганды?

"Расійская прапаганда можа дзейнічаць настолькі эфектыўна, што часам і я магу задумацца. Яны прапануюць альтэрнатыўнае меркаванне, якое я, напрыклад, не магу атрымаць з апазіцыйных або незалежных каналаў. У нас тэлевізара няма даўно, але калі я прыходзіў у Піцеры да сваёй цешчы, то ў яе ўвесь час працаваў тэлевізар. І так, я міжволі станавіўся слухачом таго, што там гавораць. Я паслухаю, і пайду выключу са смехам, а людзей жа пастаянна апрацоўваюць вось гэтымі наратывамі.

І іх прапаганда дзейнічае не так што: "У нас усё добра". Прапаганда кажа: "У нас кепска, а ў іх яшчэ горш" або "так, мы хлусім і здзейснілі злачынства, але і яны хлусяць і здзяйсняюць злачынствы".

Да чаго цяпер рыхтуе беларусаў лукашэнкаўская прапаганда?

“Я думаю, што яны пакуль цяпер ні да чаго не рыхтуюць. Яны рыхтаваліся сапраўды да хуткай перамогі ў гэтай вайне, крывавай і агрэсіўнай. Гэтага не атрымалася. Яны не рыхтаваліся да контрнаступлення, якое пачалося ў ліпені. Яны не рыхтаваліся да здачы тэрыторыі, не рыхтаваліся да пакідання Херсона. І вось гэты вакуум запоўніць прапагандзе, па-мойму, вельмі цяжка і, па-мойму, у грамадстве наогул нарастае раздражненне або расчараванне тым, што адбываецца.

Я думаю, што Пуцін сам ужо не хоча вайны і ўжо баіцца. Ён рады б гэта ўсё скончыць ужо, але не можа. І таму прапаганда, магчыма, цяпер рыхтуецца да новага наратыву — растлумачыць насельніцтву "чаму мы сыходзім".

Па словах Андрэя Каліха, выключыць тэлевізар — універсальная парада, каб абараніць сябе ад прапаганды як расійскай, так і беларускай.

Чытаць яшчэ: 

«Нам какое-то залетало вероятно-невероятное». Вот какие новости рассказывают сегодня в главной спортивной передаче на БТ

«Адбыць у вязьніцы прыдуманы тэрмін — меншая пакута, чым разьвітацца з Радзімай». Андрэй Кузьнечык: год за кратамі

Які месенджар самы бяспечны для аўдыя— і відэавыклікаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!