2657

Асобы года па версіі сябраў ГА “БАЖ” — Кацярына Сінюк і Эдуард Пальчыс

13.12.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” правяла сярод сябраў арганізацыі невялікае апытанне па выніках 2016 года.

https://baj.by/sites/default/files/analytics/preview/image1_8.jpg

АСОБАМІ года ў беларускай медыясферы большасць прагаласаваўшых назвалі Кацярыну Сінюк і Эдуарда Пальчыса.

ПАДЗЕЯЙ года сябры арганізацыі часцей за ўсё называлі забойства Паўла Шарамета, стварэнне часопіса «Имена» і судовую справу Антона Матолькі супраць Белтэлерадыёкампаніі.

Удзельнікі апытання мяркуюць, што найбольш паспяхова сёлета арганізацыя працавала ў адукацыйнай (так адказалі 37% апытаных) і праваабарончай (25%) галінах, на гэтых жа накірунках прапанавалі засяродзіцца і ў 2017 годзе. Таксама сярод прыярытэтаў назвалі ўзмацненне журналісцкай салідарнасці, падтрымку фрылансераў, пошук працы для журналістаў і іншае.

Адметна, што рэспандэнтам не прапаноўвалі выбіраць адказы са спісу. Пытанні былі адкрытыя і прэс-служба арганізацыі прасіла называць менавіта тыя падзеі і накірункі, якія сапраўды запомніліся ў 2016 годзе ўдзельнікам апытання.

А 3 снежня рэдактар "Советской Белоруссии" Павел Якубовіч ў эфіры БТ заявіў, што траціна сябраў БАЖ выступаюць за забарону трансляцыі ў Беларусі расійскіх тэлеканалаў. Каб пацвердзіць ці абвергнуць здагадкі Якубовіча, апошні пункт апытання акурат быў прысвечаны расійскаму інфармацыйнаму прадукту.

У выніку 67 % апытаных выказаліся за забарону трансляцыі расійскіх каналаў, і толькі 33 % мяркуюць, што расійскія тэлеканалы не трэба прыбіраць з эфіру.

Важна! У апытанні прынялі ўдзел далёка не ўсе сябры арганізацыі. Спасылка на форму апытання рассылалася па спісе e-mail сябраў арганізацыі. Калі Вы сябра ГА "БАЖ" і па нейкіх прычынах не атрымалі спасылку на апытанне, калі ласка, дашліце адрас Вашай электроннай пошты на press@baj.by. У апытанні ёсць раздзелы датычныя планавання адукацыйных праграм на наступны год, таму нам важна, каб Ваша меркаванне таксама было пачута!

 

Многія мужчыны плачуць... Каця Сінюк расказала пра феномен «Имена»

Пальчыс: Пра гісторыю трэба пісаць па-руску, пра порназорак — па-беларуску

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!