551

Арцём Шрайбман: Журналіста з мяне зрабілі Аляксандр Класкоўскі і курсы БАЖ

09.03.2020 Крыніца: Nina.nn.by

Арцём Шрайбман — прадстаўнік новага пакалення беларускіх аналітыкаў, які, у адрозненне ад калег, не выйшаў з апазіцыйных партый ці іх моладзевых рухаў. Ён скончыў рэспектабельны факультэт міжнародных адносінаў БДУ і зрабіў сабе імя як журналіст нейтральнага Tut.by.

Некалькі гадоў таму павучыўся ў Лондане, а вярнуўшыся, вырашыў адправіцца ў свабоднае плаванне. Цяпер зарабляе платнымі аналітычнымі аглядамі.

У «Току» з Настассяй Роўдай Шрайбман расказвае пра свой шлях у журналістыку і ролю ў гэтым курсаў Беларускай асацыяцыі журналістаў. У свой час Арцём паспяхова скончыў большасць адукацыйных праграм БАЖ, а цяпер выступае трэнерам на такіх курсах

Адукацыйныя курсы — адзін з прыярытэтных накірункаў працы нашай журналісцкай арганізацыі, якой сёлета ў верасні спаўняецца 25 гадоў.

Конкурсы і навучанне

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!