НЕ - ВАЙНЕ!
3024

Андрэй Лянкевіч: Фатограф сёння — гэта не чалавек з фотаапаратам

13.11.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Перамога Андрэя Лянкевіча на «Восеньскім салоне з Белгазпрамбанкам» стала нагодай для гутаркі ў праграме «Госць на Свабодзе».

Вячаслаў Ракіцкі з фатографам-пераможцам разважалі, чаму лічбавы калаж перамог жывапісныя, графічныя, скульптурныя творы.

Ракіцкі: …Сучасная фатаграфія ў свеце зрабіла аж такі вялікі прарыў у плашчыну мастацтва, што адсунула на другі план жывапіс, графіку, скульптуру? Ці, запытаюся правакацыйна, беларускае традыцыйнае мастацтва зрабіла крок назад?

Лянкевіч: Адкажу проста. Амаль сотню гадоў таму з’явіліся спачатку Ван Гог і ягоная каманда, а пасля Марсэль Дзюшан, і мастацтва перастала быць тым мастацтвам, якое аж да гэтага часу, напрыклад, у Акадэміі мастацтваў прымаецца за тое, якім яно павінна быць… Мастацтва стала, і гэта самае галоўнае, выразам таго, што бачыць, што адчувае мастак… Не мае значэння, ці гэта фатаграфія, ці скульптура, ці графічны аркуш… Другі адказ у тым, што за апошнія сто гадоў кожны від мастацтва зрабіў вялікі крок наперад. І тое, як у акадэміях вучаць пяць гадоў фігуратыўнаму мастацтву, ці як сваімі рукамі ляпіць скульптуру, не ёсць галоўным. Галоўнае — што ты хочаш данесці да гледача.

Ракіцкі: …Вы пачыналі як фотажурналіст. А затым зрабілі імклівы, рэзкі крок у плашчыну мастацтва. Прыйшлі да пастановачных, канцэптуальных здымкаў. На гэтым конкурсе перамаглі ўвогуле з калажам. Як калаж становіцца мастацтвам? Як не вашы фатаграфіі ў вашых руках сталі вашым аўтарскім творам? Мы ж прывыклі, што фатограф фатаграфуе, адлюстроўвае на здымку з дапамогай камэры рэчаіснасць...

Лянкевіч: Вам трэба ўвогуле забыцца, што фатаграфія расказвае вам пра рэчаіснасць. Мы існуём у тым часе, калі фатаграфія пяройдзе ў такую сваю форму, калі ўвогуле ня будзе мець нічога агульнага з наўпроставым адлюстраваннем рэчаіснасці… Прывыкнуць трэба да таго, што фатограф сёння — гэта не чалавек з фотаапаратам.

Поўны тэкст і відэа гутаркі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!