НЕ - ВАЙНЕ!
819

Андрэй Кузнечык: Мае прычыны заставацца ў Беларусі

23.12.2021

Журналіст "Радыё Свабода" Андрэй Кузнечык распавёў свайму сябру Арамаісу Міракяну, чаму ён застаецца ў Беларусі. І прасіў гэта апублікаваць у выпадку яго затрымання.

На журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка завялі крымінальную справу

Мае прычыны заставацца тут:

  • я з 13 гадоў жыву беларушчынай, паступіў на філфак дзеля яе, жыў і працаваў з арыентацыяй на яе, цяпер мне за 40, але справа ня ў тым, што позна пачынаць з нуля, справа ў тым, што я не хачу збочваць зь сцежкі працы на карысьць беларушчыны;

  • у цяперашніх умовах мне здаецца меншай пакутай адбыць у вязьніцы прыдуманы тэрмін, чым разьвітацца з радзімай на няпэўны (аж да скону) час (хоць тут я магу фатальна памыляцца ў тым, наколькі далёка могуць зайсьці рэпрэсіі);

  • я лічу, што дзеці, узгадаваўшыся ў небеларускім асяродзьдзі, стануць носьбітамі каштоўнасьцяў гэтага асяродзьдзя, а Беларусь — адзінае месца на Зямлі, дзе гэтае асяродзьдзе мы маем, можам ствараць і разьлічваць на яго;

  • я бачу, што суседнія краіны ствараюць свой гістарычны міт на падмурку, часам адрозным і нават супярэчным беларускаму;

  • я бачу, што перад суседнімі зь Беларусьсю краінамі стаяць выклікі, якія могуць запатрабаваць ня меншай ахвярнасьці, чым цяперашняя сытуацыя патрабуе ад беларусаў сёньня.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!