НЕ - ВАЙНЕ!
2655

Андрэй Бастунец: Павал заставаўся і застаецца знакавай асобай у беларускай журналістыцы

20.07.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Старшыня ГА “БАЖ” пракаментаваў у Фэйсбуку забойства Паўла Шарамета:  

– Вельмі цяжка. Мы з Паўлам не былі блізкімі знаёмымі, але ж добра ведалі адзін аднаго. Сустракаліся і ў Мінску, і ў Маскве, і ў Вільнюсе... Калісьці я нават пачынаў весьці блог на "Беларускім партызане", але потым кінуў: не хапала часу пісаць нават для baj.by.

Апошнім часам Павал працаваў ва Украіне, але заставаўся знакавай асобай у беларускай журналістыцы. Заставаўся і застаецца. Але ж у гэткія хвіліны думаеш не пра знакі і прафесію, а пра чалавека. Якога больш няма. Жудасна. Спачуванні родным і блізкім...

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!