316 1

Андрэй Бастунец: Блакіроўка “Белпартызана” парушае прынцыпы свабоды слова

15.12.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

— Першае, што варта адзначыць у сувязі з блакіроўкай сайта “Беларускі партызан”, — гэта непразрыстасць прыняцця рашэння Міністэрствам інфармацыі, — каментуе сітуацыю старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец.

— На дадзены момант мы не ведаем, якія менавіта матэрыялы сталі падставай для блакіроўкі сайта. Акрамя гэтага, мы не ведаем нават, які падпункт артыкула 38 Закона Аб СМІ парушыла рэдакцыя.

Дастаткова толькі сказаць, што дадзены артыкул Закона сканчваецца тым, што забараняе распаўсюд “інфармацыі, забароненай іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь”.

Таксама Беларускую асацыяцыю журналістаў абурае пазасудовы характар такога блакавання. Атрымліваецца, што дзяржаўны орган сам праводзіць маніторынг і сваім рашэннем блакуе сайт выдання. Нават не папярэджваючы рэдакцыю.

Такое блакаванне яскрава дэманструе абмежавальны характар заканадаўства і, на мой погляд, злоўжывання Міністэрствам інфармацыі сваімі паўнамоцтвамі.

На мой погляд, блакіроўка сайта “Беларускі партызан” парушае прынцыпы свабоды слова, — мяркуе старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец.

 

Мінінфарм заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю «забароненай інфармацыі»

Святлана Калінкіна: «Беларускі партызан» папярэджанняў не атрымліваў»

Каментары

Што ж, народны ізр.-бел. сайт апублікаваў сёе-тое і пра "БП": http://belisrael.info/?p=13470