244

Андрэй Бастунец: Беларусь цалкам пад расійскім інфармацыйным уплывам

29.11.2019 Крыніца: Belsat.eu

Адыёзных прапагандыстаў з папулярных расійскіх тэлеканалаў трэба адпраўляць у Гаагскі суд правоў чалавека – транслюе меркаванне пэўных колаў грамадскасці старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец у эфіры «Размовы ProContra».

Маніторынг працы СМІ падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі паказаў, што па-ранейшаму галоўная фігура ў краіне – Аляксандр Лукашэнка. Расійскае ТБ пакуль маўчыць: не чуваць ні крытыкі, ні ўхвалення дзейнага кіраўніка Беларусі. Пры гэтым, упэўнены Андрэй Бастунец, нашая краіна цалкам пад расійскім уплывам і часта глядзіць на праблемы вачыма крамлёўскіх прапагандыстаў.

Ці варта чакаць, што ў выпадку небяспекі Беларусь адключыць расійскае ТБ, як гэта нядаўна зрабіла Латвія? Чым дзяржаўнае тэлебачанне можа адказаць расійскім СМІ? Глядзіце ў «Размове ProContra» са Святланаю Калінкінаю, Віталём Цыганковым і госцем студыі, старшынём БАЖ Андрэем Бастунцом.