975

Амаль 70 % еўрапейскіх журналістаў сутыкаліся з ціскам з-за прафесійнай дзейнасці

15.03.2018 Крыніца: Марыя Савушкіна для baj.by, фота аўтара

Падчас канферэнцыі "Свабодныя медыя Еўропы" былі прадстаўленыя вынікі даследавання: апытання еўрапейскіх журналістаў на тэму самацэнзуры і страхаў, звязаных з прафесіяй.

Згодна з гэтым апытаннем, за апошнія тры гады неабгрунтаванае ўмяшальніцтва ў прафесійныя справы ў выглядзе псіхалагічнага ціску адчувалі 69 % еўрапейскіх журналістаў.

50 % апытаных журналістаў сутыкаліся з запалохваннямі з боку розных груп інтарэсаў;

43 % зведвалі запалохванні з боку палітыкаў;

13 % сутыкаліся з сэксуальнымі дамаганнямі;

46 % журналістаў пагражалі сілай;

25 % апытаных заявілі, што іх крыніцы былі скампраметаваныя;

48 % баяцца, што іх крыніцы будуць скампраметаваныя.

23 % апытаных журналістаў спазналі:

  • Арышт;

  • Расследаванні;

  • Пагрозу пераследу і пераслед (грамадзянскі ці крымінальны) з-за парушэння розных законаў;

38 % апытаных журналістаў непакояцца за сваю бяспеку;

39 % непакояцца за бяспеку сям'і і сяброў

Псіхалагічныя наступствы неабгрунтаванага ўмяшальніцтва ў прафесійную дзейнасць:

64 % апытаных асноўным наступствам назвалі стрэс;

47 % непакой;

24 % дэпрэсію;

15 % выгаранне.

Вынікі самацэнзуры для журналістаў:

  • Немагчымасць прадставіць усе факты, якія ёсць у распараджэнні;

  • Змена фокусу артыкула з канкрэтных асобаў на арганізацыі, якія гэтыя асобы прадстаўляюць;

  • "Я праверыў яшчэ раз тэкст, і выкінуў з яго некаторыя факты», — напісаў адзін з рэспандэнтаў.

Якія яшчэ наступствы самацэнзуры?

31 % журналістаў змягчаюць свае вострыя крытычныя гісторыі;

23 % прытрымліваюць інфармацыю;

19 % афармляюць кантэнт згодна з інтарэсамі кампаній;

15 % перастаюць займацца крытычнымі і вострымі гісторыямі.

Журналісты, якія перажылі неабгрунтаванае ўмяшальніцтва, значна больш, чым тыя, у каго не было такога досведу, схільныя да

  • адчування, што яны не змогуць абараніць свае крыніцы;

  • хвалявацца за сваю персанальную бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх;

  • значна больш хвалююцца, што яны стануць ахвярай неапраўданага ўмяшальніцтва зноў;

  • да самацэнзуры.

Даследаванне: У Беларусі 22 % журналістак сутыкаліся з сэксуальным дамагальніцтвам