1202

Аляксандр Класкоўскі: «Падпісная рэвалюцыя», разрыў шаблонаў, наратывы прапаганды і чаго чакаць да 9 жніўня?

01.07.2020 Крыніца: Фота Надзеі Бужан, "Наша Ніва"

Пра самыя цікавыя аспекты сёлетняй палітычнай кампаніі кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН Аляксандр Класкоўскі расказаў падчас вэбінара “Пандэмія і выбары”, арганізаванага «Цэнтрам падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

Многія журналісты ды заангжаваныя ў палітычную дзейнасць грамадзяне чакалі, што цяперашняя выбарчая кампанія будзе надзвычай сумнай. Але яна разгортваецца дынамічна, драматычна і непрадказальна.

Як падаваць медыйнай аўдыторыі "гарачыя" тэмы кампаніі, арыентавацца ў інфармацыйных ды прапагандысцкіх плынях, выкрываць фэйкі, пазбягаць пастак, выкарыстоўваць розныя жанры і платформы для прасоўвання кантэнту.

Прапануем поўнае відэа і канспект лекцыі.

Як «карона» паўплывала на выбары

  • Былі размовы пра перанос выбараў, увядзенне надзвычайнага становішча;

  • Праймерыз правацэнтрыстаў сарваліся;

  • Здавалася, што стала цяжэйшай задача сабраць подпісы. Правацэнтрысты дэ-факта здаліся без бою. А новыя фігуры заткнулі за пояс старую апазіцыю;

  • Палітыка Лукашэнкі датычна эпідэміі адштурхнула ад яго частку электарату, насцярожыла наменклатуру;

  • Захад загруз у сваіх праблемах, мала зважае на сітуацыю ў Беларусі;

  • Крамлю таксама не да беларускага пытання (пры тым што ўлады раздзімаюць версію пра "руку Масквы" ў гэтай палітычнай кампаніі).

 

Новыя фігуры. «Падпісная рэвалюцыя»

  • Традыцыйная апазіцыя правалілася, выпала з фокуса ўвагі;

  • Новыя фігуры: Бабарыка, Цапкала, Ціханоўскі;

  • Бабарыка, Цапкала — прадстаўнікі істэблішменту з праграмай рэформаў, мадэрнізацыі краіны;

  • Ціханоўскі разбудзіў вуліцу;

  • «Падпісная рэвалюцыя» паказала, што маса беларусаў незадаволена нязменнасцю ўлады. «Хто заўгодна, толькі не ён».

 

Збор подпісаў: разрыў шаблону

  • Старая апазіцыя сцвярджала, што сабраць 100 000 подпісаў ва ўмовах пандэміі нерэальна, але прыклады Бабарыкі, Цапкалы, Ціханоўскай сведчаць пра іншае;

  • Феномен «падпісной рэвалюцыі» адбыўся акурат насуперак пандэміі;

  • Незалежныя медыя добра і сумленна асвятлялі гэты этап;

 

 

Схема апазіцыя vs. улада састарэла?

  • Раней многія медыя малявалі біпалярную схему;

  • У гэтай кампаніі партыйная апазіцыя не грае вялікай ролі;

  • З’явілася своеасаблівая трэцяя сіла;

  • Але пасля гэтай кампаніі роля традыцыйнай апазіцыі можа ўзмацніцца, бо ў яе ёсць досвед і структуры;

  • Многае залежыць ад таго, наколькі партыйная апазіцыя здолее перабудавацца.

 

Грамадства палітызуецца

  • Раней выбарчая барацьба  была найперш справай апазіцыі, цяпер да палітыкі сталі далучацца новыя слаі грамадства;

  • Адбываецца палітызацыя абывацеляў. Але ў іх няма палітычнага досведу і загартоўкі;

  • Таму рэпрэсіі могуць аказацца дастаткова эфектыўным стрымліваючым інструментам;

 

Новыя фігуры: эйфарыя не для журналістаў

  • Мы бачым энтузіязм неафітаў, для якіх новыя фігуры сталі кумірамі;

  • Журналісты мусяць захоўваць цвярозасць ацэнкі;

  • У нас не вымяраюцца рэйтынгі. На гэту тэму багата спекуляцый і фэйкаў;

  • Пытанне пра ступень папулярнасці Бабарыкі, Цапкалы адкрытае;

 

«Рука Масквы»?

  • Такі наратыў выгадны беларускаму кіраўніцтву;

  • Нішто не выключана, але трэба зыходзіць з прэзумпцыі добрасумленнасці таго ці іншага палітыка;

  • Медыя могуць і мусяць адлюстроўваць розныя версіі, аднак пры гэтым варта жалезна грунтавацца на фактах і не весціся на прапагандысцкія ўкіды.

 

Ці хоча Крэмль скінуць Лукашэнку на гэтых выбарах?

  • Пасунуць Аляксандра Лукашэнку з пасады не так проста;

  • Такі сцэнар патрабуе вялікіх рэсурсаў, маштабнай арганізацыйнай працы, масіраванай ваяўнічай прапаганды;

  • Пакуль што прыкмет такога сцэнару няма;

  • Крамлю, бадай, найлепей, каб Лукашэнка пакуль што заставаўся, але быў аслаблены;

  • У такіх умовах лягчэй накінуць «паглыбленне інтэграцыі».

 

Наратывы дзяржаўнай прапаганды

  • «Лукашэнка змагаецца не за крэсла, а за незалежнасць»;

  • «Супраць Беларусі ладзіцца змова знешніх сіл. Здамося — будзем пад бізуном хадзіць»;

  • «Праціўнікі Лукашэнкі — марыянеткі Масквы, экстрэмісты, фашысты, злодзеі»;

  • «Мы былі ў лапцях і без штаноў».

 

Ідэйны крызіс вярхоў

  • У Лукашэнкі няма моцнай праграмы развіцця краіны;

  • Яго кампанія будуецца на ачарненні апанентаў, страшылках пра вонкавую пагрозу;

  • Кіраўнік дзяржавы і прапаганда заблыталіся ў месаджах (пра Расію: з аднаго боку — умяшанне у выбары, пагроза незалежнасці, з іншага — між намі «нічога не іскрыць»).

 

Сілавы сцэнар: як ніколі рана

  • Улада перайшла да сілавога сцэнару ужо на этапе збору подпісаў;

  • Рэпрэсіі ладзяцца найперш каб не дапусціць росту вулічнай актыўнасці, вулічны пратэст найболей палохае, мроіцца "Плошча”

  • Маштаб рэпрэсій можа пераўзысці тое, што было ў 2010 годзе.

 

Вулічная актыўнасць. Прывід "Плошчы"

  • Невыпадкова першы ўдар быў па Ціханоўскім;

  • За кратамі Статкевіч, Севярынец, блогеры Кабанаў, Пятрухін, Цыгановіч, Няронскі, Лосік ды іншыя;

  • Улады ўстрывожаны мабілізацыйнымі магчымасцямі сацыяльных сетак і месанджараў;

  • Гайкі будуць заціскацца як у рэале, так і ў інтэрнэце.

 

Медыя трапляюць пад раздачу

  • Журналістаў сталі вінціць на акцыях;

  • Штрафы белсатаўцам;

  • Згусціліся хмары над «Радыё Свабода»;

  • Варта звярнуць ўвагу на заявы новага міністра інфармацыі Ігара Луцкага — абмяжоўваць насельніцтва ад "шкоднай інфармацыі";

 

Зноў палітвязні

  • Беларускія праваабаронцы ўжо прызналі палітвязнямі Ціханоўскага, Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, шэраг блогераў і актывістаў;

  • «Міжнародная амністыя» таксама прызнала іх вязнямі сумлення;

  • Але Брусель і Вашынгтон пра палітвязняў пакуль што не гавораць.

 

Лукашэнку палітвязні не патрэбныя, але…

  • Сілавы сцэнар ўжо рэалізоўваецца, аднак Лукашэнка пакуль што стараецца не перагінаць кій (у ягоным разуменні);

  • Рэжыму важна захаваць дачыненні з Захадам;

  • Але ўтрыманне ўлады — перадусім, любыя выдаткі дзеля гэтага для Лукашэнкі прымальныя.

 

Ці ўвядзе Захад санкцыі па выніках гэтай кампаніі?

  • Ранейшая палітыка санкцый аказалася не вельмі эфектыўнай;

  • На Захадзе сёння па вялікім рахунку зацікаўлены ў стабільнасці беларускага рэжыму;

  • Баяцца падштурхнуць Лукашэнку да Расіі, баяцца танкаў Пуціна на Бугу і ля Сувалкаўскага калідора;

  • Рашэнні Захаду будуць залежаць ад ўзроўню рэпрэсій.

 

Сацыяльныя сеткі: магчымасці і пасткі

  • Адчуваеш грамадскі настрой, адсочваеш рэакцыю на гучныя падзеі;

  • Але варта разумець, што ты — у інфармацыйнай бурбалцы;

  • Ёсць ілюзія: уся Беларусь узнялася, уся Беларусь супраць Лукашэнкі.

 

Пра рэйтынг Лукашэнкі і сацыялогію

  • Сам Лукашэнка ўзяўся абвяргаць мем «Саша 3%»;

  • Галасаванні на сайтах нерэпрэзентатыўныя;

  • Расійскія крыніцы рабілі фэйкавыя ўкіды нібыта пра сацапытанні ў Беларусі;

  • Прызнанне кіраўніка Інстытута сацыялогіі: узровень даверу Лукашэнку ў красавіку ў Мінску быў 24%;

  • Электаральны рэйтынг і давер да палітыка — не тоесныя паняцці.

  • Незалежная сацыялогія прыдушана;

  • Але ёсць апытанні Satio, BEROC, Даследчага цэнтра ІПМ, Беларускай аналітычнай майстэрні Вардамацкага ды інш;

  • Трэба па магчымасці абапірацца на лічбы, а не на эмпірычныя адчуванні;

  • Апазіцыйнасць можа скажаць оптыку.

 

Аналітыка моцная прагнозам

  • Прасцей тлумачыць і раскладаць па палічках тое, што ўжо адбылося;

  • Але людзей больш цікавіць, што будзе;

  • Некаторым чытачам хочацца, каб аналітык прадракаў перамогу над рэжымам;

  • Некаторыя папракаюць: чаму вы даяце песімістычны прагноз?

  • Важна, каб прагноз быў абгрунтаваны;

  • Абапірацца на меркаванні экспертаў.

 

Праца з экспертамі

  • Аналітыка мусіць у значнай ступені грунтавацца на экспертных думках;

  • У нас багата аўтарскіх калонак, але гэта часцей вельмі суб’ектыўная публіцыстыка, чым узважаная аналітыка;

  • Экспертнае меркаванне можа аздобіць і інфармацыйны матэрыял;

  • Напрацоўваць базу экспертаў. Такая база асабліва важная падчас пандэміі, калі вобмаль непасрэдных кантактаў;

 

Трэба самім уключаць мазгі

  • Замест таго, каб рабіць аналітыку, тэлефануюць эксперту і робяць матэрыял на падставе таго, што ён нагаварыў;

  • Лянуюцца нават двум экспертам пазваніць;

  • Прасцей пераказаць нечыя словы, чым самому ўключыць мазгі;

 

Прагноз можа быць варыянтны

  • Аналітык не прарок;

  • Само жыццё варыянтнае, яно не запраграмавана на 100%. Ну, хто чакаў гэтай пандэміі?

  • Прагноз таксама у многіх выпадках можа быць варыянтны. Не варта гэтага саромецца;

  • Іншым разам мы шукаем канспіралогію там, дзе мае месца банальнае глупства;

  • Апошнім часам беларуская ўлада шмат памыляецца (паводзіны падчас эпідэміі ды інш.)

 

Што будзе пасля 9 жніўня?

  • У Лукашэнкі няма моцнай праграмы развіцця Беларусі;

  • Незадаволенасць нікуды не дзенецца;

  • Калі няма папулярнасці, узмацняецца стаўка на сілу, рэпрэсіі, запалохванне;

  • Ціск у беларускім палітычным катле будзе нарастаць.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!