НЕ - ВАЙНЕ!
1253

Адкрытыя дадзеныя супраць фэйкаў пра мігрантаў у Еўропе

16.02.2016 Крыніца: opendata.by

Брытанскі рэсурс Independent піша пра жыхарку Нямеччыны імём Каралін, якая распрацавала інструмент для разбурэння міфаў пра мігрантаў — Hoaxmap. Гэта мапа, якая першапачаткова ахоплівала толькі Нямеччыну, але цяпер на ёй таксама ёсць дадзеныя пра Аўстрыю і Швейцарыю. 

Дадзеныя збіраюцца краўдсорсінгам праз мэйл і Twitter (у акаўнта на момант напісання гэтага паста было 2310 падпісантаў). Дадзеныя катэгарызаваныя і даступныя для скачвання ў розных фарматах (у тым ліку Exhibit JSON).

З дапамогай інструмента людзі могуць адсочваць непраўдзівую інфармацыю пра ўцекачоў, якая распаўсюджваецца праз СМІ ці сацыяльныя сеткі. Фэйкі адзначаныя на мапе кропкамі, у залежнасці ад таго, у якім горадзе яны нарадзіліся. Можна клікнуць на любую і пабачыць кароткае абвяржэнне ды перайсці на першакрыніцу з хлуслівай інфармацыяй. У калекцыі ёсць вядомы ў нас міф пра згвалтаваную дзяўчынку, ці, напрыклад, гісторыя пра тое, як мігранты забіваюць лебядзей.

 

hoaxmap

Каралін мае на мэце стварыць электронны архіў, які дапаможа людзям фільтраваць інфармацыю адносна міграцыйнага крызісу ў Еўропе.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!