Майстэрня

Зноў выбары. Што пра іх пісаць?
Парламенцкая кампанія на самым піку. Аднак асаблівай увагі да выбараў у СМІ не заўважна. Як зрабіць іх цікавымі для аўдыторыі? Пра што пісаць, калі асноўныя ньюсмейкеры не кандыдаты, а чыноўнікі, “выбарчы каляндар” і фармальныя працэдуры. Прыгадаем прыклады асвятлення выбараў у СМІ якія запомніліся ў апошнія гады.

Аляксандр Землянічанка: Бываюць сітуацыі, калі камера робіцца цяжэй за цябе
Двойчы лаўрэат Пуліцэраўскай прэміі і кіраўнік фотаслужбы маскоўскага бюро “Associated Press” расказаў беларускім калегам пра запаведзі фатографа, працу ў адным з вядучых інфармагенцтваў свету і пра моманты, калі нават ён апускае камеру.

Праца з траўматычным матэрыялам: журналіст мусіць умець пераключацца на іншыя тэмы
Фатаграфіі і відэа трагічных падзеяў з’яўляюцца сведчаннем-дакументам чалавечай гісторыі. Аднак, нягледзячы на высокую каштоўнасць для навінаў, траўматычныя выявы патрабуюць вельмі асцярожнага выкарыстання, бо могуць стаць рызыкоўнымі для маральнага ладу тых, хто з імі працуе.

“Ідэі — не дзеці. Часам іх трэба пакінуць ці змяніць”. 5 парадаў Джасціна Варылека па стварэнні медыя стартапа
Заснавальнік HackPack — глабальнай сеткі медыя індустрыі Джасцін Варылек (Justin Varilek) правёў мастар-клас у Мінску.

Гісторыі пра непаўнагадовых: як пісаць?
Сітуацыя з нападам мінскага гімназіста на настаўніцу папоўніла шэраг няпростых для журналістаў гісторый. Далікатны ўзрост герояў публікацыі, нежаданне траўмаваных фізічна і маральна людзей даваць каментары – вось далёка не поўны пералік цяжкасцяў, з якімі даводзіцца сутыкацца журналістам у падобных выпадках.

Што рабіць газеце ў эпоху “пасля вэб-сайта”? Парады ад Таццяны Рэпковай
“Ніколі ўжо мы не будзем зарабляць грошы так, як мы хацелі і як прызвычаіліся. Звыклы медыясвет распадаецца на нашых вачах”, — пра пераўтварэнні ў свеце СМІ падчас адкрытай лекцыі ў Мінску распавяла вядомы медыяэксперт у галіне друкаванай прэсы Таццяна Рэпкова.

Хто вы – “адзінокі рэйнджар”, “бюракрат”, “следчы” ці “мёртвы пень”?
Калі разабрацца, да якога архетыпу належыш ты сам і твае супрацоўнікі, пабудаваць эфектыўную працу рэдакцыі будзе значна прасцей. Гэтую ідэю даводзіў расійскі медыяэксперт Юрый Пургін, які гэтымі днямі працуе ў Мінску з групай беларускіх журналістаў.
Парады журналістам, якія пішуць пра сексуальны гвалт
Тэма сексуальнага гвалту – у ліку самых цяжкіх для журналістаў. Інтэрв'юяванне ахвяр гвалту звязана са мноствам унікальных праблем і падводных камянёў, якія могуць не толькі нашкодзіць журналісцкаму матэрыялу, але і стаць прычынай сур'ёзнай псіхалагічнай шкоды для пацярпелых.