Акцэнты

19.05.2015

Рэдактары: “Рэестр Мінінфармацыі можа пагоршыць і без таго несалодкае жыццё недзяржаўных СМІ”

Паводле пастановы Мінінфармацыі ад 17 красавіка, да 1 ліпеня распаўсюднікам друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ належыць прадаставіць звесткі пра сябе ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў адпаведныя Дзяржаўныя рэестры.

18.05.2015

Андрэй Бастунец: Распаўсюднікаў СМІ фактычна прымушаюць адсочваць кантэнт медыя

Старшыня ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец прааналізаваў пастанову Мінінфармацыі «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці распаўсюднікаў друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ», а таксама падрыхтаваў шэраг рэкамендацый рэдакцыям.

14.05.2015

Аляксандр Алесін: Я па-ранейшаму застаюся абвінавачаным

Вядомы беларускі журналіст і эксперт Аляксандр Алесін па-ранейшаму застаецца ў статусе абвінавачанага па крымінальнай справе аб супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі, заведзенай КДБ Беларусі ў снежні мінулага года. Пра гэта ён распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” 13 мая.

12.05.2015

Дзевяць крокаў Уладзіміра Лапцэвіча

“Вельмі важна паставіць сябе так, каб чыноўнікі разумелі – з табой неабходна лічыцца”, – кажа магілёўскі карэспандэнт БелаПАН, сябра ГА “БАЖ” Уладзімір Лапцэвіч.

08.05.2015

“Пакаранне злачынцаў – гэта толькі пытанне часу”

7 мая ў Мінску грамадскасці прэзентавалі дакументальны фільм “Банда”, прысвечаны знікненням у 1999-2000 гг. вядомых палітыкаў і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

24.04.2015

Справаздача IX з’езду ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» пра дзейнасць арганізацыі ў 2012–2015 г.г.

ПЛАН: Агульныя звесткі пра арганізацыю Фактары, якія ўплывалі на дзейнасць арганізацыі ў справаздачны перыяд, і агульная ацэнка сітуацыі Дзейнасць арганізацыі 1. Юрыдычная падтрымка 2. Адукацыя 3. Арганізацыйная праца: рэгіёны, конкурсы, кампаніі 4. Сайт ГА «БАЖ» 5. Часопіс «Абажур» 6. Маніторынг сітуацыі ў галіне СМІ 7. Міжнароднае супрацоўніцтва

07.04.2015

«Белорусы и рынок»: Ці пройдзены пункт незвароту?

Суразмоўцы прэс-службы ГА «БАЖ» – Валянціна Вештарт, Аляксандр Алесін, Ірына Крыловіч, Паўлюк Быкоўскі.

03.04.2015

Сяргей Балай: «Калі б 10 гадоў таму я мог трапіць на адукацыйныя курсы – нырку прадаў бы!»

3-4 красавіка ў Вільні падвядуць вынікі навучальнага курса “Фотагісторыя 2:0” – часткі адукацыйнай праграмы ГА “БАЖ” для маладых фатографаў “Лаві момант”, што стартавала яшчэ мінулай восенню.

26.03.2015

Птушкі, спевы, карагоды: дзевяць гісторый пра тое, як беларусы вясну гукаюць

Удзельнікі курса па стварэнні фотагісторый "Лаві момант!", арганізаванага ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", стварылі незвычайны фотапраект: адправіліся ў музей-сядзібу Янкі Купалы ў Вязынку, дзе сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ўжо колькі год ладзяць адно з самых відовішчных і прыгожых гуканняў вясны. Фатографы абралі розныя тэмы, якія адлюстроўваюць той ці іншы бок прыгожага вясновага свята. Вашай увазе – вынік іх працы.