Акцэнты

18.01.2023

«За 15 год не атрымаў ніводнага ўказаньня ад польскага МЗС». Вялікая размова з намесьнікам дырэктара «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім

18 студзеня юбілей сьвяткуе намесьнік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі. Пагаварылі зь ім, як працуецца без карэспандэнтаў у Беларусі, з заблякаваным сайтам, экстрэмісцкім статусам. Пра расейскую мову і твары БТ на «Белсаце». А таксама пра настальгію па Палесьсі.

18.01.2023

«Кожны крок у турме – і ты бліжэй да дому». Правілы жыцця журналіста Анджэя Пачобута

16 студзеня ў гарадзенскім абласным судзе пачаўся працэс над знаным журналістам, актывістам незалежнага Саюзу палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам. Ён застаецца за кратамі ўжо год і 10 месяцаў. За гэты час пабываў у СІЗА Менску, Жодзіна і Горадні. Адчуў на сабе ціск з боку адміністрацыі, сярод іншага – блакаванне ліставання і наагул якой-небудзь інфармацыі. Яму прапаноўвалі выехаць за мяжу ў абмен на вызваленне, некалькі разоў – напісаць прашэнне аб памілаванні, аднак журналіст адмовіўся. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

18.01.2023

Асуджаны па “спецвытворчасці” журналіст Дзмітрый Навоша: “Рэпрэсіі — гэта адзінае, што ў лукашыстаў атрымліваецца”

Медыяменеджар Дзмітрый Навоша пракаментаваў Беларускай асацыяцыі журналістаў “завочны прысуд” у дачыненні да сябе і яшчэ чатырох актывістаў, якіх абвінавацілі ў адміністраванні “Чорнай кнігі Беларусі”. Нягледзячы на адсутнасць фігурантаў на працэсе непасрэдна ў зале ці прынамсі па відэасувязі, Мінскі гарадскі суд завочна пакараў Дзмітрыя 12 гадамі калоніі ўзмоцненнага рэжыму.   

18.01.2023

«Яны ўзбагачаюцца за чужы кошт»: мастакі падалі пазоў супраць стваральнікаў Midjourney і Stable Diffusion

Нейрасеткі парушаюць закон аб аўтарскім праве, лічаць істцы.

17.01.2023

Мінінфарм запускае працэс “узбуйнення рэгіянальных рэдакцый”. Што стаіць за эўфемізмам?

Міністэрства інфармацыі тлумачыць узбуйненне рэгіянальных рэдакцый тым, што дарагіх спецыялістаў “цяжка прыцягнуць у раёне”. Але выглядае гэта як чарговая ступень дэградацыі дзяржаўнай друкаванай прэсы і спроба сэканоміць сродкі, большая частка якіх накіроўваецца цяпер на тэлевізійны прапагандысцкі апарат. Беларуская асацыяцыя журналістаў даследвала гэтае пытанне.

17.01.2023

«Людзі выходзілі да нас з разбураных дамоў». Беларусы расказалі, як ездзілі ў «калядны тур» па вызваленых украінскіх тэрыторыях

Сталы аўтар БАЖ Алесь Мінаў  разам з беларускай Ірына Лукашэнка правялі Каляды ў Харкаве і вёсках побач, якія перажылі акупацыю. Яны разам з украінскімі валанцёрамі з’ездзілі ў «калядны тур» і расказалі «Медыязоне», як іх сустракалі мясцовыя і ці патрэбнае свята, калі вакол руіны

16.01.2023

Улады 2 гады імкнуцца цалкам знішчыць незалежныя медыі, але тыя працуюць

Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што беларусы пачалі меней чытаць навінаў і меней давяраюць сродкам масавай інфармацыі. «Белсат» у размове з Паўлюком Быкоўскім, аналітыкам праекту «Media IQ», высвятляў, якім чынам цяпер спажываюць навіны жыхары Беларусі і наколькі запатрабаваныя ў іх незалежныя медыі.

16.01.2023

«Сьнілася мне, што я вярнуўся дадому». Пра што піша з-за кратаў журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык

Жонка журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка Алеся Рак паведаміла, што «калектыўны віншавальны ліст са стосам паштовак пасьпяхова дайшоў да адрасата». Два тыдні таму ў Андрэя быў дзень народзінаў — яму споўнілася 44 гады. «Найлепшым падарункам сталася ведаеш што? Сны!»

16.01.2023

Беларусские пропагандисты и провластные Telegram-каналы целый день «атакуют» Почобута

Беларусские пропагандисты приехали на суд над Анджеем Почобутом — и «атаковали» с вопросами людей, которые пришли поддержать журналиста. Рассказываем, как это происходило, а также то, что писали провластные блогеры про начавшийся судебный процесс.

16.01.2023

«Зь вітамінаў — адзін нясьпелы яблык за лета». Былыя турэмны лекар і палітвязень пра хваробы і мэдыцыну за кратамі

У эфіры Свабоды Premium з былым палітвязьнем Алегам Грузьдзіловічам і былым турэмным лекарам Васілём Завадзкім абмяркоўваем стан турэмнай мэдыцыны, гаворым пра тое, якія хваробы найчасьцей напатыкаюць вязьняў, і спрабуем даць парады, як можна захаваць ці падтрымаць здароўе за кратамі.