Акцэнты

24.12.2015

“Абажуру” – 15 гадоў

Удзень 12 снежня ў мінскі офіс БАЖ завітаў Уладзімір Дзюба з двума торцікамі. Юбілей “Абажура” прайшоў пад абедзенную гарбату і традыцыйныя ў кампаніі Уладзіміра Барысавіча “журналісцкія байкі”. Але прэс-служба ГА “БАЖ”  дамовілася сустрэцца з ім яшчэ раз, каб прыгадаць, як усё пачыналася.    

23.12.2015

Вынікі 2015 года ад Kyky.org: Прырост аўдыторыі даюць не блакіроўкі, а наша праца

ГА “БАЖ” працягвае падводзіць вынікі адыходзячага года. Адной з гучных медыяпадзеяў сёлета стала прымяненне на практыцы прынятых летась паправак у Закон аб СМІ. У прыватнасці, блакаванне шэрагу сайтаў.

22.12.2015

Каму належыць радыёэфір? Самыя папулярныя радыёстанцыі Мінска

Паводле статыстыкі, 62% беларусаў перыядычна слухаюць радыё, а кожны чацвёрты робіць гэта штодня як мінімум на працягу гадзіны.

22.12.2015

Дырэктар Slon.ru ў Мінску: “Зараз мы працуем не для трафіку, а для падпісчыкаў”

Раней кожны дзень Максіма Кашулінскага пачынаўся з прагляду свежых друкаваных газет, пасля – з прагляду навінаў на сайтах і ў сацсетках, затым – з адсочвання трафіка на сайце. Зараз галоўны рэдактар slon.ru пачынае дзень з таго, што глядзіць, у якім стане падпіска.

Вітаўт Руднік дапамагае працы рэгінальных актывістаў
21.12.2015

Рэгіянальныя структуры ГА “БАЖ” спланавалі працу на 2016 год (ФОТА)

Дэталёвы план мерапрыемстваў на кожны месяц 2016 года і нават на больш доўгі тэрмін – такі вынік 4-дзённай працы актывістаў і кіраўнікоў рэгіянальных суполак ГА “БАЖ”, якія збірался ў Мінску напрыканцы мінулага тыдня.

20.12.2015

Як я быў журналістам-фрылансерам і медыяасобай

Калі не паглыбляцца ў гісторыю сямігадовай даўніны, то сапраўдным журналістам-фрылансерам я стаў гады тры-чатыры таму. Да заканчэння 3 курса Інстытута журналістыкі БДУ ў 2012 годзе я паспеў пасупрацоўнічаць з газетай “'Інфа-Кур'ер”', сайтам музычнага тэлеканала “'А-ONE — Первый альтернативный”', інтэрнэт-парталам TUT.BY, апублікаваць дзясяткі дробных прац у шэрагу іншых беларускіх віртуальных і друкаваных медыях. А таксама даволі паспяхова два гады вёў уласны standalone-блог www.sur.by і год як запусціў незалежны сайт фотанавінаў Беларусі “'Belarusian News Photos” www.bnp.by.

18.12.2015

Эксперт АБСЕ: Доступ да інфармацыі – неад’емнае права грамадзяніна і журналіста

У чацвер у Мінску пры садзейнічанні Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і Лятучага універсітэта адбылася публічная лекцыя Дэніз Язічы – эксперта Офіса прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ. Тэма лекцыі – “Доступ да інфармацыі і прыватнасць у лічбавую эпоху: чаму гэта важна?”.

18.12.2015

Паліттэхналогіі ў Беларусі і метады абароны ад маніпуляцыяў

На момант распаду Савецкага Саюзу і ўтварэння новых незалежных дзяржаваў не склалася паўнавартаснай палітычнай культуры ў нашым грамадстве. Таму палітыка ўсталёўвалася штучна.

18.12.2015

Вынікі 2015 года. Два шляхі “Белорусов и рынка”

ГА “БАЖ” працягвае падводзіць вынікі адыходзячага года. Адной са значных падзеяў айчыннай медыясферы cёлета стаў канфлікт і практычна поўная змена складу рэдакцыі газеты “Белорусы и рынок”.

Дэніз Язічы
17.12.2015

Публічная лекцыя эксперта Офіса прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ

17 снежня 2015 года Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на публічную лекцыю Дэніз Язічы "Доступ да інфармацыі і прыватнасць у лічбавую эпоху: чаму гэта важна?"