Акцэнты

10.07.2023

«Праз дакументальныя праекты мы можам прасоўваць беларускую тэму ў замежных медыя», — рэжысёр і дакументаліст Мікалай Мамінаў

Нядаўна Мікалай Мамінаў трапіў у скандальную гісторыю з Ryanair — авіякампанія адмовіла яму ў пасадцы на борт самалёта. Мы пагутарылі з журналістам не толькі пра праблемы жыцця і працы ў эміграцыі, але і пра работу на дзяржаўным тэлебачанні, былых калег, а таксама пра беларускую тэму ў замежных медыя.

09.07.2023

Чарнуха: «У Беларусі вырасла новае пакаленне, якое не ведае, хто такі Вольскі»

Журналіст і музычны крытык — пра тое, што адбываецца з беларускай культурай, піша «Салідарнасць». 

07.07.2023

Прапагандысты прымусілі былога калегу Дзмітрыя Лукшу стаць «экскурсаводам» па зоне

Каманда «Агенцтва тэлевізійных навін» на дзяржаўным канале «Беларусь 1» адрэагавала на сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі 6 ліпеня. Калі ў яго пацікавіліся наконт палітзняволеных, той звыкла адмахнуўся, што ў Крымінальным кодэксе Беларусі няма артыкула за палітычныя злачынствы. Прапагандысты паспяшаліся даказаць гэта «на справе».

07.07.2023

«Падпісчыца пісала ліст Лукашэнку». Як беларускія незалежныя выданні працуюць з рассылкамі

Няшмат беларускіх выданняў працуюць з такім фарматам як рассылка. Рэдакцыі выкарыстоўваюць яго ў якасці дадатковага сродку камунікацыі з аўдыторыяй пры блакіроўках і адпісках. Рассылка дапамагае чытачам даведвацца асноўныя навіны і не стамляцца ад іх бясконцай плыні. Навінавыя рассылкі могуць здавацца састарэлым інструментам, лічыць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, але яны накіроўваюць трафік на сайт і павялічваюць лаяльнасць аўдыторыі. БАЖ спытаў у калег пра досвед працы з фарматам і запісаў парады ад эксперта.

06.07.2023

Новыя кнігі, вершы і сны. Турэмныя навіны ад Андрэя Кузьнечыка

 Месяц таму палітзьняволены журналіст Свабоды пісаў, што за паўтара года за кратамі адолеў 82 кнігі. Нядаўна адкрыў для сябе бразыльца Паолё Каэльлё і беларуса Валерыя Гапеева, перачытаў Адама Міцкевіча.

06.07.2023

Забрать нельзя оставить. Как белорусская журналистка возвращала свой автомобиль из Украины

Юридическая коллизия, с которой столкнулась белорусская журналистка в Украине, обернулась настоящим квестом. На одной стороне оказалась бюрократическая система, на другой — помощь многих людей. Одним из решающих факторов стала поддержка Белорусской ассоциации журналистов и Национального союза журналистов Украины. БАЖ рассказывает подробности этой истории.

05.07.2023

«За год так і не даведаліся, за што канкрэтна была асуджаная Каця…»

Муж зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад жонкі.

05.07.2023

Журналіст Караль Гусеніца: Падзеі ў Беларусі ў 2020-ым былі важныя для палякаў праз агульнага ворага — Расію

Польшча — адна з найбольш папулярных краін для выбару часовага месца жыхарства для тых грамадзян Беларусі, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму з прычыны пераследу рэжымам. Са жніўня 2020 года яна прыняла дзясяткі тысяч беларусаў у выгнанні. Улады Польшчы шмат робяць для таго, каб спрасціць для нашых суайчыннікаў умовы легалізацыі і адаптацыі. Але што ведаюць пра беларусаў звычайныя палякі, ці змянілася стаўленне пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, якую падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, і як увогуле выглядае Беларусь у польскіх медыя? Пра гэта пагаварылі з журналістам партала Goniec.pl Каралем Гусеніцам.

05.07.2023

Івулін прайграў заклад і пазваніў Мукавозчыку — папрасіцца на працу ў «СБ» і вярнуцца ў Беларусь

Аляксандр Івулін прайграў заклад пісьменніку Сашу Філіпенку і вымушаны быў выканаць заданне — пазваніць прапагандысту Андрэю Мукавозчыку, расказаць пра тое, што думае вярнуцца ў Беларусь, і спытацца пра працу, піша «Наша Ніва».

04.07.2023

«Калі журналіст будзе рабіць два вялікіх якасных матэрыялы на месяц, яму на хлеб не хопіць». Гутарка з рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч

Напрыканцы вясны ў Львове праходзіў медыяфорум, дзе былі журналісты з дзясяткаў краін свету. Размовы беларускіх медыйшчыкаў у перапынках між асноўнымі секцыямі форуму нагадвалі асобную імпрэзу: нашы калегі ўздымалі і тэму ананімнасці ў журналістыцы, і акалічнасці працы ў выгнанні, і этычныя пытанні. У працяг гэтых дыскусій БАЖ пагаварыла  з журналісткай, фатографкай і рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч пра яе асабістае бачанне беларускай медыяпрасторы.