Акцэнты

24.07.2023

Публікацыя фільма пра пратэсты выклікала гучны рэзананс. Прычына — у бяспецы. Што кажуць аўтар і медыя?

Вялікі рэзананс выклікаў дакументальны фільм пра беларускія пратэсты, які з’явіўся на YouTube-канале RU Delfi Литва. Праваабаронцы мяркуюць, што відэа можа выклікаць новую хвалю затрыманняў. БАЖ звярнуўся па каментары да аўтара фільма і прадстаўніка медыя.

24.07.2023

Словы падтрымкі, якія працуюць, а якія не — меркаванне жонкі затрыманага

Іна Карней, жонка затрыманага журналіста Ігара Карнея паразважала ў фэйсбуку, якія словы падтрымліваюць у складанай сітуацыі, а што пралятае міма і катэгарычна не падыходзіць, піша «Наша Ніва».

24.07.2023

«Беларусы зноў пачнуць чытаць газеты, калі зразумеюць, што там пішуць праўду». Гутарка з Віктарам Марчуком

Факт, які трэба будзе ўнесці ў падручнікі па гісторыі журналістыкі: падчас буйнешага ў незалежнай Беларусі крызісу рэгіянальныя медыйныя праекты дэманструюць неверагодную жывучасць і здольнасць адаптавацца нават ва ўмовах вымушанай рэлакацыі. Выданне «Брестская газета» — яскравы таму прыклад. БАЖ паразмаўляў з яго галоўным рэдактарам Віктарам Марчуком аб надзвычайнай ролі сацсетак, атрыманні інфармацыі з месцаў і перспектывах аднаўлення папяровай версіі.

21.07.2023

У Польшчы знік беларускі журналіст. Што вядома праз два тыдні пошукаў

Увечары 8 ліпеня ў польскім горадзе Рабка-Здруй абарваўся кантакт з беларускім журналістам Паўлам Брэлем. Як стала вядома «Белсату», Павел эміграваў у Польшчу праз рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі. У выгнанні працягваў працаваць на карысць вольнай і дэмакратычнай Беларусі.

21.07.2023

Леанід Судаленка: «Маці думала, што я амаль тры гады быў за мяжой на заробках…»

Сёння выйшаў з калоніі вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Адразу пасля вызвалення ён даў эксклюзіўнае інтэрв’ю «Народнай Волі».

21.07.2023

Какие слова наиболее часто употреблялись в Youtube-заголовках беларуских постов в июне 2023

 Baltic Internet Policy Initiative проанализировали 13 277 слов в заголовках из 1269 постов, размещенных на 134 каналах. А для для подсчета были выбраны два датасета: Топ30 беларуских видео по просмотрам в июне 2023 и Количество просмотров беларуских YouTube-каналов в июне 2023.

21.07.2023

«Тата адказвае на ўсе пасылкі і бандэролькі». Сваё 65-годдзе заснавальнік «Рэгіянальнай газеты» будзе сустракаць у турме

Заснавальнік і галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме. На яго заведзена крымінальная справа, піша «Наша Ніва».

20.07.2023

Ён быў першым з беларускіх журналістаў, які стаў персанальным ворагам рэжыму. Сем гадоў з забойства Паўла Шарамета

Роўна сем гадоў таму, а 7:45 раніцы ў цэнтры Кіева прагрымеў выбух. Выбух, што трапіў у самае сэрца беларускай журналістыкі. Загінуў Павел Шарамет, які паслядоўна і прынцыпова выступаў супраць дыктатарскіх рэжымаў у Беларусі і Расеі, і лічыўся персанальным ворагам Лукашэнкі. Як часта бывае ў такіх выпадках, смерць знакамітага рэпарцёра ахутаная таямніцамі і версіямі. Кропка ў гучнай справе не пастаўленая дагэтуль, але 20 ліпеня назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю беларускай журналістыкі, як ганебны замах на сумленне.

19.07.2023

Блізкія журналісткі Ксеніі Луцкіной збіраюць дакументы на прашэнне аб памілаванні

Бацька палітзняволенай журналісткі, асуджанай на доўгі тэрмін, распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад дачкі.

19.07.2023

Заява на імя Лукашэнкі. Фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча

Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х. Пра свой дзевяцімесячны турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч у кнізе «Мае турэмныя муры», якая выходзіць у сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». У кнізе выкарыстаныя малюнкі аўтара.