Акцэнты

Сьвятлане Алексіевіч — 75 гадоў. Што яна казала пра вайну і рэпрэсіі
31 траўня спаўняецца 75 гадоў нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч. Каллегі сабралі яе цытаты ў інтэрвію Свабодзе пра падзеі апошніх гадоў.

«Перакладалі на беларускую мову турэмны жаргон». Сукамэрнік расказаў пра палітвязьня, экс-дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава
Летась у канцы красавіка Віталя Казлоўскага асудзілі на 2 гады «хіміі» паводле 342-га артыкулу, за ўдзел у пратэстах. Тры месяцы да суду мужчына правёў у камэры № 66 СІЗА на Валадарскага. Паводле Віталя, тых з кім давялося сядзець падчас сьледзтва, а гэта прыблізна 20 чалавек, яму больш за іншых запомніўся менавіта журналіст Дзьмітры Наважылаў. Гэтым знаёмствам Віталь ганарыцца.

Аўтар дакладу ААН — сваякам беларускіх палітвязьняў: «Ня трэба здавацца, адказнасьць за парушэньні правоў чалавека наступіць»
Ніл Гілмар, кіраўнік групы экспэртаў, якія рыхтавалі даклады ААН аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі пасьля 2020 году, даў інтэрвію Радыё Свабода.

Мова міру супраць мовы вайны. Хто фармуе наратывы і нясе за іх адказнасць
У суботу завяршыўся Львоўскі медыяфорум, які сёлета сабраў ва Украіне медыйшчыкаў з дзясяткаў краін свету, у тым ліку і беларускіх. Падчас панэляў і дыскусіяў уздымаліся найбольш актуальныя ў сённяшніх умовах пытанні працы СМІ па асвятленні вайны. БАЖ наведала сустрэчу і распавядае пра некаторыя з іх.

Кацярына Раецкая расказала, як прымусіла Дзяніса Дудзінскага займацца домам і гаспадаркай
Былая вядучая «Славянскага базару», а цяпер аўтарка шоу аб фемінізме распавяла пра стаўленне да жанчын на беларускім тэлебачанні, размеркаванне абавязкаў у сям'і, жыццё ў эміграцыі і Беларусь будучыні, піша «Наша Ніва».

«Вариантов тут у меня нет». Как живут беларуские «террористы» после освобождения
В «списке террористов», который ведет КГБ, до 2020 года не было ни одного беларуса. Теперь их больше 300. В колонии люди из списка сталкиваются с повышенным вниманием, но что происходит с теми, кто освободился и остается в списке? «Медиазона» поговорила с беларусами, которых государство считает «террористами».

Неадзначаны юбілей. «Чалавек-мова» Юрась Бушлякоў
Мовазнаўца, журналіст, перакладчык Юрась Бушлякоў 29 траўня мог бы адзначыць 50-гадовы юбілей. Замест гэтага родныя, сябры, паплечнікі згадваюць іншую жалобную дату — 10 гадоў з моманту яго смерці.

«Зараз злачынства — не верыць у тое, што Беларусь будзе вольнай». Алег Мяцеліца — пра байдаркі, Купалле і вяртанне дадому
Алег Мяцеліца — прадпрымальнік, грамадскі дзеяч і проста шчыры беларус, які верыць у Перамогу і тое, што Беларусь будзе вольнай. Другі раз ён пакінуў Радзіму 17 жніўня 2020 года. Цяпер ён жыве ў Вільні і арганізуе сплавы на байдарках. Адмыслова для EX-PRESS.LIVE ён распавёў, як у родным краі 20 гадоў запар ладзіў свята Купалля, якое нават не трэба было анансаваць, і як моцна сумуе па жонцы Алесе Буневіч, якая зараз знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.

Маці журналіста Дзмітрыя Завадскага памерла, так і не даведаўшыся праўды пра зніклага сына
25 траўня, пасля працяглага змагання з анкалагічнай хваробай адышла ў іншы свет Вольга Рыгораўна Завадская — гераічная жанчына, якая прысвяціла рэшту жыцця высвятленню абставін трагічнага знікнення сына-журналіста. Зрэшты, натыкнуўшыся на сцяну абыякавасці з боку ўлады, зарабіла невылечны дыягназ.

«Государство защищает не человека, а себя». Об исторической памяти и законодательной рамке
Сегодня суд должен рассмотреть апелляцию на приговор, вынесенный Андрею Почобуту. Журналиста, в частности, обвиняли в «разжигании национальной вражды» за публикацию о событиях в сентябре 1939 года, в которой он назвал агрессией нападение СССР на Польшу. Историческое знание и науку белорусская власть все больше и больше загоняет в прокрустово ложе законодательных рамок. Во время семинара «Как писать об исторической памяти с точки зрения прав человека», организованного БАЖ, юридическая служба ассоциации рассказала, что режим понимает под геноцидом белорусского народа и реабилитацией нацизма, а также какие риски возникают для независимых медиа.