НЕ - ВАЙНЕ!

Акцэнты

26.01.2022

Сяржук Сыс: «Праваабарона і творчасць для мяне павязаныя ў адно»

Калі шукаць Сяржука Сыса ў інтэрнэце па прозвішчы і імені, то першыя дзесяць спасылак будуць пра яго, як пра пісьменніка і паэта. Але журналістам ён вядомы найперш як праваабаронца. З праваабарончай дзейнасцю звязаная і яго вымушаная эміграцыя. Сяржуку Сысу 26 студзеня спаўняецца 60 гадоў. Мы размаўляем з ім, наколькі сумяшчальныя праваабарона і літаратура, пра мары і планы, і пра тое, як жыццёвыя перыпетыі адбіваюцца на творчасці.

25.01.2022

«Вы знаходзіцеся ў турме за тое, што выступалі за свабоду прэсы». Дэпутат нямецкага парламента даслаў ліст галоўнаму рэдактару «НН»

Дэпутат нямецкага парламента Андрэас Аўдрэч напісаў ліст галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы», які больш за паўгода знаходзіцца ў зняволенні. Палітык выказвае падтрымку Ягору Марціновічу і сцвярджае, што разам з калегамі будзе працаваць над тым, каб абыходжанне з палітвязнямі ў Беларусі не засталося беспакараным. 

24.01.2022

«Яго філязофія бізнэсу была незвычайная для Беларусі». Пачынаюць судзіць сузаснавальніка kyky.org і «The Village Беларусь»Аляксандра Васілевіча

Суд Савецкага раёну Менску 24 студзеня пачне разгляд крымінальнай справы Аляксандра Васілевіча. Працэс будзе весьці судзьдзя Марына Фёдарава.

«Жыць у Беларусі для яго даражэй за свабоду». Як маюцца палітвязень Андрэй Кузьнечык і ягоная сям’я
21.01.2022

«Жыць у Беларусі для яго даражэй за свабоду». Як маюцца палітвязень Андрэй Кузьнечык і ягоная сям’я

Журналіст-фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык у зьняволеньні ўжо амаль 2 месяцы. За гэты час ён адбыў два адміністрацыйныя арышты, а 23 сьнежня стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу.

20.01.2022

«Кожны дзень бачу твар таты ў люстэрку». Што Алег Грузьдзіловіч піша з «Валадаркі»

Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч працягвае расказваць з-за кратаў пра турэмны побыт. Публікуем фрагмэнты ягонага ліста да жонкі Мар’яны ад 11 студзеня.

Пресса под прессом: Сергей Гордиевич, который помогает людям
19.01.2022

Пресса под прессом: Сергей Гордиевич, который помогает людям. История журналиста из Дрогичина

Сергей Гордиевич — корреспондент популярного в Брестской области интернет-издания «Першы рэгіён» (31 декабря 2021 года власти заблокировали сайт). Журналист жил и работал в Дрогичине.  

17.01.2022

«Вясна хутка, і мы сустрэнем яе разам». Як справы ў затрыманых супрацоўнікаў Тут.бай

Пад вартай у СІЗА застаецца 11 чалавек. Двое супрацоўнікаў пад хатнім арыштам, яшчэ двое на свабодзе, але застаюцца абвінавачанымі.

17.01.2022

Зьняволены журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч напісаў пра побыт на Валадарцы і тое, што падзяляе сукамэрнікаў

Сьледчыя выставілі Алегу Грузьдзіловічу абвінавачаньне паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Алег Грузьдзіловіч больш за два тыдні знаходзіцца ў сьледчым ізалятары № 1 Менску.

15.01.2022

Ва Украіне глянцавыя часопісы масава пераходзяць на ўкраінскую мову

Моўная сітуацыя ва Украіне апошнім часам паступова змянялася на карысць украінскай мовы. Яшчэ ў 1990-ыя гады на захадзе і цэнтры краіны была ўкраінізаваная адукацыя. З 2014 года пачалося вяртанне навучання на ўкраінскай мове і ва ўсходнія, найбольш русіфікаваныя рэгіёны краіны. На музычных радыёстанцыях і тэлебачанні былі ўведзеныя моўныя квоты, пачалася актыўная падтрымка кнігадрукавання, Украіна з нуля стварыла рынак дубляжу замежных фільмаў. З дапамогай адпаведных законаў украінская мова стала паўнавартасна функцыянаваць, як дзяржаўная. Але быў апошні бастыён у публічнай прасторы, дзе цалкам татальна дамінавала руская мова, нават у Заходняй Украіне — глянцавыя часопісы і бульварныя газеты. Але, здаецца, і тут руская мова адступае — украінскі «глянец», а таксама газеты кшталту «Камсамольскай праўды» пераходзяць на ўкраінскую, піша "Наша Ніва".

13.01.2022

Отчет Human Rights Watch: В Беларуси прошла «зачистка» гражданского общества

Преследования независимых журналистов, активистов, правозащитников, адвокатов.