НЕ - ВАЙНЕ!

Кампанія “За права на інфармацыю”

Парушэнні нормаў, звязаныя з масава-інфармацыйнай дзейнасцю, сталі звыклай характарыстыкай грамадскага жыцця. У сусветнай практыцы гэта адзін з самых канфліктных відаў праваадносін. Беларусь – у лідарах.

 

У 2013, 2015 і 2017 гадах ГА “БАЖ” былі складзеныя рэйтынгі адкрытасці для журналістаў рэспубліканскіх органаў улады (Міністэрствы, Дзяржаўныя камітэты, Савет міністраў, суды).

Дадзеныя рэйтынгі паказваюць існаванне сур’ёзнай праблемы доступу журналістаў да інфармацыі ў большасці ведамствах, частую непрафесійнасць і неадпаведнасць заканадаўству ўзроўню працы ведамстваў з журналістамі.

Разам з тым у цяперашняй эканамічнай і палітычнай сітуацыі грамадства найбольш зацікаўленае ў атрыманні праўдзівай і своечасовай інфармацыі, доступ грамадства да якой магчымы толькі пры адпаведным прафесійным узаемадзеянні органаў улады і СМІ.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачала кампанію “За права на інфармацыю”, мэта якой – паляпшэнне якасці медыяпрадукту СМІ праз з’яўленне ў ёй своечасовай і актуальнай інфармацыі ад дзяржаўных ведамстваў, якая запатрабавана ў беларускім грамадстве.

Асноўныя праблемы:

Тэрміны адказа на зварот. У час інтэрнэта інфармацыя - дадікатная матэрыя. Вельмі хутка яна становіцца не актуальнай

Абмежаваны доступ да інфармацыі, гэта як закрытыя паседжанні, планёркі толькі з “патрэбнымі” журналістамі, з якімі ёсць дамовы, гэта і артыкул 37 Закона аб СМІ, якім прыхоўваюць інфармацыю, спасылаючыся на яе сакрэтнасць.

Ціск і перашкоды працы журналістаў з боку праваахоўчых органаў.

Вырашыць гэтыя праблемы можна некалькімі шляхамі:

  • змяніць заканадаўства;

  • змяніць стаўленне ў грамадстве.

Задачы:

  • фармаванне ў прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый разумення абавязку прадастаўляць журналістам дакладную, своечасовую і актуальную інфармацыю, стварэння дадзенымі органамі і арганізацыямі эфектыўных каналаў і метадаў распаўсюду такой інфармацыі.

  • атрыманне журналістамі навыкаў па наладжванні камунікацыі з дзяржаўнымі органамі і арганізацыі, эфектыўным узаемадзеянні, актыўным карыстанні сваімі правамі на атрыманне інфармацыі.

Мэтавыя аўдыторыі:

  • кіраўнікі і чыноўнікі дзяржустаноў рэспубліканскага і абласнога узроўняў (міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, выканаўчыя камітэты, саветы дэпутатаў, адміністрацыя прэзідэнта, суды, пракуратура, парламент)

  • прэс-службы дзяржаўных ведамстваў і ўстаноў

  • журналісты СМІ

Запрашаем далучыцца да кампаніі. Наша пошта pravanainfo@gmail.com