Журналістка недзяржаўнай газеты "Салідарнасць" Вераніка Чаркасава была жорстка забітая 20 кастрычніка 2004 г. у сваёй кватэры ў Мінску. Яе цела са шматлікімі нажавымі раненнямі знайшлі 15-гадовы сын журналісткі Антон Філімонаў і яе айчым Уладзімір Мялешка.
Дзмітрый Завадскі, аператар расійскага тэлеканала "ОРТ", знік без вестак 7 ліпеня 2000 г. Ён паехаў у аэрапорт "Мінск-2" сустрэць свайго калегу - журналіста Паўла Шарамета. Аднак на стаянцы аэрапорту Шарамет знайшоў толькі пустую машыну Завадскага.
Абажур № 7 (82)