Уступленне ў БАЖ

­­­Як стаць сябрам БАЖ?

­

Стаць сябрам БАЖ можа паўнагадовы грамадзянін РБ, які ажыццяўляе журналісцкую дзейнасць альбо ­спрыяе яе развіццю ў ­Беларусі, бярэ ўдзел у рэалізацыі мэтаў і задач БАЖ, прызнае і выконвае Статут і Дэкл­арацыю прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Прыём у арганізацыю ажыццяўля­е філія БАЖ альбо, калі на тэрыторыі адміністратыўна-тэрыта­рыяльнай адзінкі адсутнічае філія, - Праўленне БАЖ.

­Для ўступлення ў БАЖ неабходна перадаць кіраўніку філіі альбо ў цэнтральны офіс ар­ганізацыі

­(­220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 17, к.304
тэл. +375 17 2036366, маб. +375 29 1267098)
наступныя дакументы:

Перавагі сяброўства ў БАЖ:
  • Вы робіцеся сябрам афіцыйна зарэгістраванай у Мін­істэрстве юстыцыі РБ журналісцкай арганізацыі, што падвышае Ваш статус пры выкананні прафесійных абавязкаў у розных умовах і сітуацыях. Вы можаце атрымаць пасведчанне з пячаткай, якое пацвярджае Вашу прыналежнасць да журналісцкай супольнасці.

  • Уступiўшы ў БАЖ, Вы аўтаматычна робіцеся сябрам Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) - уплывовай арганізацыі, асацыяваным сябрам якой БАЖ з'яўляецца з 1997 года. Вы маеце права атрымаць пасведчанне міжнароднага ўзору, якое прызнана афіцыйным дакументам шмат у якіх краінах свету.

  • Вы атрымліваеце права на бясплатную прававую дапамогу ў выпадку ўзнікнення пытанняў альбо праблем, звязаных з Вашай журналісцкай дзейнасцю - у тым ліку і на прадстаўленне Вашых інтарэсаў у судзе.

  • Вы атрымліваеце права ўдзельнічаць у адукацыйных праграмах для журналістаў (семінарах, трэнінгах, стажыроўках і г.д.), якія ладзіць БАЖ сумесна з партнёрскімі арганізацыямі як у Беларусі, так і за яе межамі.

  • Вы можаце разлічваць на аператыўную падтрымку і дапамогу калег у выпадку парушэння Вашых прафесийных правоў альбо ў іншых сітуацыях, якія патрабуюць рэакцыі альбо ўмяшальніцтва з боку шырокай грамадскасці - як у Беларусі, так і за мяжой.

Раздрукаваць




 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4184 seconds.