Пра БАЖ

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" - добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб'яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. БАЖ дзейнічае з восені 1995 года (у 1999 г. прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю).

Асноўныя мэты дзейнасці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі.

БАЖ:

  • Паслядоўна садзейнічае свабодзе атрымання і распаўсюду інфармацыі;
  • Абараняе правы журналістаў;
  • Садзейнічае кансалідацыі сваіх сябраў у адстойванні прафесійных правоў;
  • Змагаецца за роўныя эканамічныя, прававыя і сацыяльныя ўмовы для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ;
  • Ажыццяўляе адукацыйныя праграмы для журналістаў;
  • Ладзіць канферэнцыі, круглыя сталы, семінары, стажыроўкі.

Сёння ў БАЖ налічваецца больш за 1200 сябраў, якія працуюць у розных перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх кампаніях. Некаторыя сябры арганізацыі з'яўляюцца супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску, асацыяцыя мае 5 рэгіянальных філій.

З 1997 г. БАЖ - асацыяваны сябра Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў (IFJ).

У 2003 г. Сустветная асацыяцыя газет (WAN) узнагародзіла БАЖ Залатым пяром свабоды (Golden Pen of Freedom prize).

У снежні 2004 г. Еўрапейскі парламент уганараваў БАЖ прэміяй імя Сахарава "За свабоду думкі".

Пры ГА "БАЖ" стала дзейнічае Цэнтр прававой абароны СМІ, дзе працуюць юрысты - спецыялісты ў галіне мас-медыя. Супрацоўнікі Цэнтру бяруць удзел у дзесятках судовых працэсаў. Цэнтр аказвае журналістам юрыдычныя кансультацыі, а таксама арганізуе для іх тэматычныя семінары (у тым ліку і выязныя ў регіёнах).

З 1998 г. БАЖ стала вядзе маніторынг парушэнняў свабоды выказвання і правоў СМІ. У арганізацыі існуе сетка ўласных карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі, якія аператыўна збіраюць і дасылаюць інфармацыю аб стане СМІ ў сваім рэгіёне.

Пад час выбарчых кампаній у 2004, 2006 і 2007 гадах БАЖ вёў маніторынг асвятлення тэмы выбараў беларускімі СМІ. Журналісты ў Мінску і рэгіёнах рабілі колькасны і якасны аналіз публікацый і праграм у дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, фіксуючы час, адведзены розным суб'ектам выбарчага працэсу, і адзначаючы манеру іх рэпрэзентацыі. Аналітычныя заключэнні з апрацаванымі дадзенымі маніторынгу кожныя 2 тыдні прэзентаваліся на спецыяльных прэс-канферэнцыях, рассылаліся ў электронном выглядзе і размяшчаліся на сайце БАЖ на беларускай, рускай і англійскай мовах.

БАЖ з'яўляецца ўнікальнай крыніцай інфармацыі пра сітуацыю ў сферы СМІ ў Беларусі. Гэтая інфармацыя змяшчаецца на Інтэрнэт-сайце (www.baj.by), а таксама рассылаецца ў электронным выглядзе па больш чым дзвюх сотнях адрасоў беларускіх і замежных калег і партнёраў БАЖ. Інфармацыя маніторынгу БАЖ шырока выкарыстоўваецца ў беларусіх СМІ.

З 2000 г. БАЖ выдае прафесійны часопіс "Абажур". "Абажур" рассылаецца ў недзяржаўныя СМІ, а таксама ў 118 дзяржаўных газет і шэсць абласных тэлерадыёаб'яднанняў. У часопісе публікуюцца матэрыялы на тэмы аб прызначэнні і ролі СМІ ў грамадстве, прафесійным абавязку і адказнасці, журналісцкай этыцы, праблемах збору і распаўсюду інфармацыі і інш.

БАЖ вялікую ўвагу надае праграмам павышэння прафесійнай кваліфікацыі журналістаў. Партнёрамі арганізацыі ў гэтым накірунку з'яўляюцца Еўрапейскі цэнтр журналістыкі (EJC), Літоўскі Саюз журналістаў; шведскі інстытут (FOJO), Дацкі Саюз Журналістаў (DJ), Нарвежскі Саюз Журналістаў, фонд Фрыдрыха Эберта і іншыя арганізацыі-партнёры.

­
Раздрукаваць




 


Рэгістрацыя
Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Конкурсы і навучанне

Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»



Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.5723 seconds.