Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Калегі, БАЖ працягвае наш прафесійны конкурс, які сёлета праводзіцца ў два этапы. Мэта творчага конкурсу “Вольнае слова” – не толькі захаваць прафесійныя стандарты, але і матываваць падвышэнне прафесійнага ўзроўню калегаў. У першым этапе ўдзельнічалі 25 журналістаў з рэгіёнаў ды сталічных СМІ, якія даслалі на конкурс каля 100 тэкстаў, напісаных у розных жанрах.
Першы этап засведчыў, што дасланыя тэксты істотна адрозніваюцца адзін ад аднаго па ўзроўні.
Мы абралі найбольш дэмакратычны спосаб вызначэння лепшага – кожны сябра журы ацэньваў па 5-бальнай шкале не аўтара, а КОЖНЫ ТЭКСТ. Мы спадзяемся, што гэта дазволіла абстрагавацца ад асабістага стаўлення і дапамагло сябрам журы сканцэнтравацца на перавагах альбо хібах кожнага канкрэтнага тэксту.
БАЖ даручыў ацэньваць працы васьмі прафесійным журналістам. Выстаўленыя імі балы і вызначылі найбольш паспяховых удзельнікаў першага этапу ў наступных намінацыях:
Найлепшы інфармацыйны матэрыял
- 1. Зміцер Панямонаў, “Еўрапейскае радыё для Беларусі”:
“Міліцыянты выкарысталі Рыту як “нажыўку”, а пасля далі ёй 4 гады за наркату” (37 балаў).
- 2. Алена Наважылава, БелаПАН:
“С новым газом, Беларусь!” (36+ балаў).
- 3. Глеб Лабадзенка, “Комсомольская правда” в Белоруссии”:
“О самоубийстве Максим Филон заговорил за месяц до трагедии” (36 балаў).
Найлепшая аналітычная публікацыя
- 1. Валеры Карбалевіч, “СНплюс. Cвободные новости плюс”:
“Инфляция оптимизма” (35 балаў), “Орала на мечи” (34 бала), “Оттепель посреди зимы” (34 балы).
- 2. Віталь Тарас, “Наша Ніва”:
“Канец антыўтопіі” (32 балы), “Ледніковы перыяд”(31 бал), “Ніхто ня дасьць нам выбаўленьня”( 31 бал).
- 3. Сяргей Законнікаў, “СНплюс. Cвободные новости плюс”:
“Здаровы сэнс падказвае”(27 балаў), “Наша нацыя і глабалізацыя” (27 балаў), “Бедныя і багатыя” (26 балаў).
Лепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру
- 1. Сямён Печанко, “Наша Ніва”:
“Дзікар і Джулія” (39 балаў).
- 2. Алена Чэб “Брестский курьер”:
“Уикенд без прав на отдых” (34 балы).
- 3.Святлана Гарда “Информ-прогулка” (Лунінец):
“Священник с имиджем исследователя” (26 балаў).
Намінацыя ДЭБЮТ
- Зміцер Панкавец, “Наша Ніва”:
Міхаіл Герчык: “Не спадзяваўся выбрацца адтуль”(Быхаў-Менск) (35 балаў),
“Сапега зняў аблогу” (33 балы),
“Да будзе ізвержан ад свяшчэннага чыну” (31 бал).
КОНКУРС ПРАЦЯГВАЕЦЦА
З павагай, старшыня журы «Вольнага слова» Юрась Карманаў