Журы конкурсу "Вольнае слова" знаёміцца з працамі канкурсантаў

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журы творчага конкурсу “Вольнае слова” разглядзела сёння працы, дасланыя да удзелу ў першым этапе журналісцкага прафесійнага спаборніцтва. На сённяшнім пасяджэнні сябры журы азнаёміліся з публікацыямі, падзялілі іх па жанрах і намінацыях, і, размеркаваўшы абавязкі, разышліся выконваць хатняе заданне: чытаць конкурсныя публікацыі.

Наступная сустрэча чальцоў журы запланаваная на 20 жніўня, да гэтай даты эксперты мусяць даць ацэнку кожнай дасланай на конкурс працы. Пасля чаго конкурсныя матэрыялы будуць размешчаны на сайце БАЖ для вызначэння пераможцы ў намінацыі “Прызнанне калег”. Пераможца будзе абірацца шляхам Інтэрнэт-галасавання.

Больш за ўсё матэрыялаў даслана ў намінацыю “Найлепшы інфармацыйны матэрыял”, на другім месцы па папулярнасці ў канкурсантаў апынулася намінацыя “Лепшая аналітычная публікацыя”. А вось твораў літаратурна-мастацкага жанру даслана значна менш. Агулам на конкурс паступіла каля 50 публікацый.

“У цяперашніх умовах працы, калі сама прафесія журналіста, яе творчыя каноны не выконваюцца і ахвяруюцца дзеля нейкіх палітычных мэтаў, такі творчы конкурс дазволіць захаваць стандарты журналістыкі”, – выказаў сваё меркаванне старшыня журы, карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва “Associated Press”, вядомы беларускі журналіст Юрый Карманаў.

Як трапна заўважыў Ю.Карманаў, сёння журналісты, якія працуюць і ў дзяржаўных, і ў недзяржаўных СМІ, называюцца аднолькава – журналістамі. Хаця выконваюць пры гэтым супрацьлеглыя функцыі.

“Супрацоўнікі дзяржаўных СМІ мусяць прапагандаваць і падтрымліваць улады. Тыя, хто працуюць у недзяржаўных СМІ, выконваюць функцыі, якія выконвае прэса ва ўсім свеце – перш за ўсё інфармуе і аналізуе дзеянні ўлады. Таму творчы конкурс якраз дазваляе ўзгадаць пра нашыя сапраўдныя функцыі, стандарты працы і прафесійны ўзровень”, – кажа старшыня журы “Вольнага слова”.

Старшыня БАЖ Жанна Літвіна выказала спадзяванне, што конкурс у пэўным сэнсе перарасце ў дыскусію і абмеркаванне журналісцкіх прафесійных вартасцей. “Нам вельмі важна, каб сябры БАЖ далучыліся да вызначэння пераможцы ў намінацыі “Прызнанне калег”, на гэта намінацыя і разлічана”, – кажа яна.

Нагадаем, конкурс “Вольнае слова” стартаваў сёлета ў красавіку. Па ўмовах, зацверджаных Праўленнем БАЖ, конкурс будзе штогадовым і праводзіцца ў два этапы па некалькіх намінацыях.

18:20, 26/07/07
Раздрукаваць | Праглядаў  978 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.6817 seconds.