«Наша Ніва» атрымала два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі (ДАДАЛІСЯ КОПІІ ДАКУМЕНТАЎ)

На працягу аднаго тыдня газета «Наша Ніва» атрымала два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі. У загалоўках артыкулаў, у якіх былі знойдзеныя «парушэнні», фігуруе «Хросны бацька». Абодва папярэджанні непасрэдна тычацца нумару «НН», які чытачы па ўсёй краіне не знайшлі ў кіёсках «Белсаюздруку».

У папярэджанні, датаваным 22 ліпеня, Мінінфармацыі вінаваціць газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Падставай для абвінавачання стаў загаловак «Хросны бацька сканфіскаваў» («НН» № 26). «Паводле артыкула 244 Грамадзянскага кодэкса РБ канфіскацыяй з’яўляецца безвыплатнае выманне маёмасці ва ўласніка ў выглядзе санкцыі за здзейсненае злачынства ці іншае правапарушэнне», — адзначае Мінінфармацыі. Далей прадстаўнікі міністэрства спасылаюцца на інфармацыю РУП «Белсаюздрук» аб тым, што наклад «НН» № 25 ад 7 ліпеня 2010 г. «быў накіраваны для рэалізацыі ў гандлёвыя аб’екты прадпрыемства». Адпаведна, лічыць Мінінфармацыі, «канфіскацыя выдання не ажыццяўлялася».

Клікніце, каб павялічыць выявы

Інфармацыя, змешчаная ў артыкуле «Хросны бацька сканфіскаваў», як адзначаецца ў лісце за подпісам міністра Алега Праляскоўскага, «можа нанесці шкоду ў тым ліку і дзяржаўным інтарэсам, паколькі скажае практыку ўзаемадзеяння дзяржавы з сродкамі масавай інфармацыі».

Другое папярэджанне, датаванае 26 ліпеня, тычыцца артыкула «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька», змешчанага ў «НН» № 25. «Згодна інфармацыі грамадскага аб’яднання „Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“ актывістамі згаданага аб’яднання 6 ліпеня ў г. Мінску была зладжаная акцыя, зместам якой не з’яўлялася рэклама згаданага фільма», — адзначаецца ў лісце. Адпаведна, лічаць у Мінінфармацыі, «апублікаваная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і ганьбіць рэпутацыю дадзенай юрыдычнай асобы».


Клікніце, каб павялічыць выявы

10:43, 28/07/10
Раздрукаваць | Праглядаў  274 |

Каментары

Ромуальд со Сморгони, коллега
Jul 28, 2010
Ангажированность со стороны государства

Я сам - бывший издатель - отмены предупреждения - не помню... Может единичный случай и есть.... Кстати, 99,9% предупреждений - частным изданиям... Для неглупых людей - очевидно, что такая публичная "выходка" с анализом фильма "Крестный отец" - даром не прошла бы - со стороны государства... И даже конфискация - ну пусть будет - изъятие газет из системы Белсоюзпечати - это отголоски ревностного отношения государства... Да и за образный заголовок про БРСМ - тож не стоит выеденного яйца - "абы прыдрацца"... Так что ангажированность со стороны министерства информации - для меня - очевидна!

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4931 seconds.