У рэдакцыі «Борисовских новостей» апісалі канапу і шафу

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

10 сакавіка судовыя выканаўцы пабывалі ў рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» і апісалі рэдакцыйную канапу, кніжную шафу і кулер для вады.

На працягу 10 дзён рэдакцыя мусіць разлічыцца з рэдактаркай газеты «Адзінства» (заснавальнік — Барысаўскі райвыканкам) Верай Пратасевіч, якая яшчэ ў канцы мінулага года адсудзіла ў «БН» каля 2 мільёнаў.

Падставай для судовага разбору стаў апублікаваны ў красавіку 2009 года артыкул барысаўчаніна, пенсіянера Валерыя Ніцкага «Кодэкс сумлення па-барысаўску», у якім ён ушчуваў барысаўскія ўлады за стварэнне несумленных умоваў канкурэнцыі паміж дзяржаўнай і недзяржаўнай прэсай.
«У публікацыі сцвярджалася, што рэдактарка „Адзінства“ Вера Пратасевіч і кіраўніца ідэалагічнага аддзела Барысаўскага райвыканкама Людміла Гарнак наведвалі некаторыя мясцовыя крамы і патрабавалі прыбраць нашу газету з продажу», — распавёў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас.

Вера Пратасевіч палічыла, што газета распаўсюдзіла непраўдзівыя і зневажальныя для яе звесткі, і падала ў суд на рэдакцыю і аўтара. Суд Барысаўскага раёна пад старшынствам Васіля Панкратава ўзяў бок спн. Пратасевіч.

«У рэдакцыі ёсць ліст з мясцовай пракуратуры, які пацвярджае прыведзеныя ў артыкуле факты, — сцвярджае Анатоль Букас. — Тым не менш, яго суд не прыняў да ўвагі. Суддзя запрашаў у якасці сведак прадстаўнікоў адміністрацыі трох крамаў, дзе прадавалася наша газета. А калі тыя не прыйшлі, вырашыў, што апублікаваныя намі звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці».

Абласны суд пакінуў рашэнне суда першай інстанцыі ў сіле.

Агулам рэдакцыя і аўтар мусяць выплаціць больш як 2,5 мільёны рублёў. Гэтая сума пойдзе на кампенсацыю маральных стратаў Веры Пратасевіч, аплату праведзенай лінгвістычнай і пакрыццё судовых выдаткаў. На гэты момант рэдакцыя здолела выплаціць 530 тысяч.

00:52, 13/03/10
Print this | Праглядаў  239 |

Comments

Add a new Comment



For Free and Fair Media in Belarus. International Mission Report

Belarus Live
The Fojo Media Institute
International Federation of Journalists
Reporters Without Borders
European Neighbourhood

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.2382 seconds.