10 сакавіка Міклаш Харашці, былы вугорскі дысідэнт, дэпутат парламента, пісьменнік і журналіст, завяршае свой
Фота з сайта АБСЕ
— Як бы Вы ахарактарызавалі сітуацыю, у якой сёння працуюць журналісты ў рэгіёне АБСЕ?
— За апошнія 10 гадоў сітуацыя пагоршылася. Але я думаю, гэта
— Што Вы лічыце галоўнымі выклікамі часу?
— Я б назваў тры.
І,
— Ці ўдалося Вам дасягнуць усяго, на што Вы спадзяваліся, за шэсць гадоў працы ў якасці Прадстаўніка па свабодзе СМІ АБСЕ?
— Успаміны пра кожнага забітага журналіста могуць зрабіць любыя намаганні марнымі, а словы пра нейкія поспехі — проста смешнымі. Але ў тым, што тычыцца дасягненняў, я б адзначыў дзве рэчы. Першая — нам удавалася праз сваё ўмяшальніцтва абараніць журналістаў і СМІ, якія знаходзіліся ў небяспецы. У некаторых выпадках атрымлівалася нават вызваліць журналістаў з турмы, а гэта канкрэтная дапамога.
Другая рэч — гэта прадукаванне і распаўсюд ідэяў. Гэта не абавязкова павінен быць закон — законы можна выкруціць і навыварат. Сапраўдны прагрэс — у замацаванні ідэі і прызнанні каштоўнасці. Мы рабілі гэта праз аналіз заканадаўства,
Але з улікам нашых парадаў было прынята і дастаткова законаў датычна медыяў, — па дэманапалізацыі, дэкрыміналізацыі, лібералізацыі і г.д.
— Вы казалі пра дапамогу канкрэтным людзям. Часткай Вашай працы было адсочванне судоў і наведванне журналістаў у зняволенні. Якая была іх рэакцыя?
— Рэакцыя была вельмі станоўчая. Напрыклад, я наведваў Эйнулу Фатулаева, які праводзіў журналісцкія расследванні ў Азербайджане і быў асуджаны на восем з паловай гадоў зняволення па палітычных матывах — за «ачарненне імя» вёскі, няўплату падаткаў і падбухторванне да тэрарызму. Ён спыніў сваю галадоўку пратэсту пасля таго, як я наведаў яго, і напісаў мне ліст.
Я цешуся, што дзякуючы АБСЕ я меў магчымасць змагацца за справядлівасць. Я пачаў рабіць гэта як дысідэнт, сам быў асуджаны на зняволенне, а ў АБСЕ здолеў гучна гаварыць ад імя іншых. Час ад часу даводзіцца чуць — маўляў, грамадскі пратэст толькі пагаршае становішча людзей, уцягнутых у такія справы, але звычайна гэта не так. Наведванне зняволеных не часта прыводзіць да паляпшэння ўмоваў іх утрымання, але амаль заўсёды спыняе іх пагаршэнне.
— Вы ўзгадвалі пагрозу свабодзе СМІ ў Інтэрнеце. Але ці ёсць у гэтага пытання адваротны бок? Ці могуць новыя медыі, такія як блогі і сацыяльныя сеткі, дапамагчы журналістам у краінах, дзе свабода СМІ знаходзіцца пад пагрозай?
— Сапраўды, гэткія сеткі могуць мець мабілізуючую сілу і здольныя быць своеасаблівым адказам на перашкоды свабоднаму абарачэнню інфармацыі. Але памылкова было б верыць у тое, што масавая камунікацыя без структуры здолее замяніць патрэбу ў сапраўднай журналістыцы. Twitter — гэта не журналістыка, у ім вы не знойдзеце той разумнай дыскусіі па нейкіх тэмах, якая ў выніку і стварае дэмакратыю.
— АБСЕ — арганізацыя ўнікальная, а часам і складаная. Ці ёсць у Вас нейкія парады для свайго пераемніка?
— Быць «сляпым» геаграфічна, але не быць сляпым да праблемаў. Знайсці дакладны механізм камунікацыі — для ўнутранай перапіскі, для нефармальных перамоваў з дыпламатамі, для