Журналісты маюць права здымаць міліцыянтаў, - упэўненыя праваабаронцы

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Такую думку на прэс-канферэнцыі 9 сакавіка выказаў юрыст незарэгістраванага Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, прэзентуючы Агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе.


Фота з сайта Радыё Свабода

Па словах віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, сёння праваабаронцы ў стане фіксаваць практычна ўсе парушэнні правоў чалавека, у выніку чаго маніторынгі і агляды атрымліваюцца больш поўнымі і змястоўнымі.

Але, як адзначыў юрыст Валянцін Стэфановіч, «існуе праблема інфармавання самога грамадства пра тое, што адбываецца з правамі чалавека».

«Тут усё звязана з агульным станам сродкаў масавай інфармацыі, — лічыць праваабаронца. – Да грамадзян апошнім часам даходзіць вельмі мала незалежнай інфармацыі, а ўлады стараюцца яшчэ больш абмежаваць гэтыя магчымасці. Паказальным з’яўляецца тое, што робяць супрацоўнікі міліцыі на масавых мерапрыемствах, забараняючы журналістам здымаць падзеі, перашкаджаючы выконваць свае прафесійныя абавязкі. Гэта абсалютна незаконна, бо ёсць закон аб сродках масавай інфармацыі, які гарантуе журналістам права на выкананне прафесійных абавязкаў у такіх сітуацыях.

У Міністэрстве ўнутраных спраў кажуць пра нежаданне супрацоўнікаў міліцыі трапляць у кадр, таму што ў іх, маўляў, ёсць сем'і, дзеці і гэтак далей. Але гэта абсалютная лухта, бо гаворка ідзе здымкі пад час выканання міліцыянтамі іх службовых абавязкаў, што можа суправаджацца парушэннямі законных правоў і свабод грамадзян. Журналісты павінныя фіксаваць такія выпадкі, бо гэта публічная сфера. Журналісты ж не фатаграфуюць міліцыянта, калі ён спажывае марозіва дзесці ў кафетэрыі. Міліцыянт знаходзіцца пры выкананні сваіх службовых абавязкаў і гэтак жа, як і дэманстранты, робіцца публічнай фігурай, якую таксама можна здымаць…»

17:22, 09/03/10
Print this | Праглядаў  148 |

Comments

Add a new Comment



For Free and Fair Media in Belarus. International Mission Report

Belarus Live
The Fojo Media Institute
International Federation of Journalists
Reporters Without Borders
European Neighbourhood

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.1753 seconds.