Праект «Journalisten International» прапануе маладым беларускім журналістам (да 35 гадоў) з веданнем нямецкай мовы пазнаёміцца з арганізацыяй працы СМІ ў Германіі.
Праграма ўключае ў сябе тэарэтычныя семінары ў Свабодным Універсітэце Берліна (6 тыдняў), стажыроўку ў рэдакцыях электронных і друкаваных СМІ (6 тыдняў) і тыднёвую вандроўку па Германіі.
Удзельнікі атрымаюць стыпендыю (780 еўра на месяц) і магчымасць пражывання ў студэнцкім інтэрнаце (даплата ад стыпендыятаў — 50 еўра).
Зараз прымаюцца анкеты на ўдзел у восеньскай і веснавой праграмах на 2011 год. Апошні тэрмін прыёму заявак — 30 кастрычніка 2010 г.
Больш падрабязную інфармацыю і анкету для запаўнення можна знайсці на сайце http://jil.
Анкету можна запоўніць як у электронным выглядзе, так і ад рукі, і даслаць на адрас:
Deutscher Akademischer Austausch Dienst
Ausenstelle Moskau
Leninskij Prospekt 95a
119313 Moskau
Tel.: +7 499 132 4992 (Tonwahl 18)
Fax.: +7 499 132 4988