10 сакавіка журналіста будуць судзіць за «самаўпраўства»

Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненні да сябра ГА «БАЖ» Аляксандра Дзянісава адбудзецца ў судзе Ленінскага раёна Гродна 10 сакавіка. Журналіста абвінавачваюць у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 23.39 КаАП - «Самаўпраўства».

22 лютага старшы лейтэнант міліцыі Пётр Друць склаў у дачыненні да А. Дзянісава пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Журналіста абвінавацілі ў тым, што ён браў інтэрв’ю ў намесніцы дырэктара сярэдняй школы № 28 Тэрэсы Шабунька і настаўніка Аляксандра Рабкова, не маючы спецыяльнага права і не з’яўляючыся супрацоўнікам мас-медыя.

18 студзеня 2010 года ў Гродзенскай сярэдняй школе № 28 Аляксандр Дзянісаў рыхтаваў сюжэт пра факультатыўнае вывучэнне «Гродназнаўства».
Тады ў клас, дзе праходзіў урок і знаходзілася здымачная група разам з Дзянісавым, уварваліся міліцыянты і абвясцілі, што журналісты падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў. На гэтай падставе іх затрымалі, але праз пэўны час адпусцілі. Папярэдне адміністрацыя школы дала згоду на правядзенне здымкаў. Артыкул 23.39 КаАП РБ «Самаўпраўства» прадугледжвае штраф у памеры ад 2 да 10 базавых велічынь.

На думку Аляксандра Дзянісава, дзеянні міліцыянтаў парушаюць існуючае заканадаўства. «Паводле Канстытуцыі краіны, я маю права збіраць інфармацыю, што фактычна і адбывалася 18 студзеня ў школе № 28. Міліцыянты, на жаль, палічылі інакш. Але, наколькі я разумею, пакуль не міліцыянты вызначаюць, хто можа быць журналістам, а хто — не», — выказаўся сп. Дзянісаў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ.

Цалкам падзяляе меркаванне журналіста намеснік старшыні ГА «БАЖ», юрыст Андрэй Бастунец. «Вельмі паказальна, што самаўпраўствам міліцыя называе дзеянні, гарантаваныя грамадзянам Канстытуцыяй Беларусі, — зазначае ён. — Так, арт. 34 Канстытуцыі гарантуе права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, пра палітычнае, эканамічнае, культурнае і міжнароднае жыццё. Такім чынам, падрыхтоўка журналісцкіх матэрыялаў не азначае самаўпраўства, паколькі гэта — права кожнага».

Больш за тое, як звяртае ўвагу юрыст, паводле арт.1 п.7 дзейнага Закона «Аб СМІ», журналістам прызнаецца не толькі асоба, якая працуе ў штаце рэдакцыі, але і той, хто рыхтуе матэрыялы на іншых падставах (у рэжыме фры-ланс, па дамове падраду ці аўтарскай дамове, якая можа заключацца ў вуснай форме).

10:20, 05/03/10
Print this | Праглядаў  225 |

Comments

Add a new Comment



For Free and Fair Media in Belarus. International Mission Report

Belarus Live
The Fojo Media Institute
International Federation of Journalists
Reporters Without Borders
European Neighbourhood

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.1753 seconds.