Вядомую беларускую журналістку Ірыну Халіп і яе мужа, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава дапыталі па так званай «паляўнічай справе», — паведаміў рэсурс «Хартыя-97».
На допыт ва ўпраўленне ўнутраных спраў Партызанскага раёна іх выклікалі позвай. Допыт вёў старшы дазнавальнік аддзелу дазнання папярэдняга расследавання Партызанскага РУУС Аляксандр Пазняк.
Паводле Ірыны Халіп, яе і Андрэя Саннікава дапытвалі паасобку. «У нас пыталіся практычна адно і тое ж: ці з’яўляемся мы каардынатарамі сайта charter97.org, ці займаемся журналісцкім расследаваннем „паляўнічай справы“, ці публікавала я
Допыт праводзіўся ў сувязі з расследаваннем крымінальнай справы аб
паклёпе ў дачыненні да былога начальніка УКДБ па
Гомельскай вобласці Івана Каржа (арт. 188 КК).
Нагадаем, што па гэтай справе ў дзвюх беларускіх журналістак ужо адбыліся ператрусы.
17 лютага супрацоўнікі міліцыі на чале з маёрам Ленінскага РУУС г. Мінска Аляксандрам Чуем абшукалі працоўнае месца намесніцы рэдактара газеты “Народная воля” Марыны Коктыш і забралі сістэмны блок яе камп’ютэра.
26 лютага некалькі супрацоўнікаў Савецкага РУУС г. Мінска на чале са следчым Камінскім правялі ператрус у кватэры шэф-рэдактара гэтага ж выдання Святланы Калінкінай.
У той жа дзень супрацоўнікі міліцыі спрабавалі трапіць з мэтай правядзення ператрусу ў кватэру журналісткі Ірыны Халіп, але яна не адчыніла дзвярэй.
Журналисты сайтов «Хартыя-97» и «Белорусский партизан» могут предстать перед судом