Увечары 8 лютага журналістам, якія асвятлялі акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, зноў груба перашкаджалі выконваць прафесійныя абавязкі.
Перашкоды чынілі ўжо апрабаваным раней спосабам невядомыя людзі ў цывільным, якія шчыльным колам захіналі дэманстрантаў ад журналістаў і закрывалі рукамі камеры аператараў.
Як распавёў
За двума аператарамі БелаПАН — Васілём Сямашкам і Вольгай Кляшчук — традыцыйна хадзілі следам па некалькі асобаў у цывільным. Аднаго з «апекуноў» Васіля Сямашкі Сяргей Пульша наўпрост запытаў, навошта той перашкаджае законнай працы супрацоўнікаў СМІ. У адказ той запэўніў, што абсалютна нікому не перашкаджае, і пры гэтым працягваў захінаць аб’ектыў.
Па назіраннях журналіста, гэтым разам невядомыя нават не хавалі сваіх твараў і больш клапаціліся пра тое, каб не даць зняць разгон дэманстрацыі.

Фота Вольгі Кляшчук (БелаПАН)
Журналісту Радыё «Свабода» Алегу Груздзіловічу, які таксама здымаў падзеі на відэа і ў адзін з момантаў адвёў ад аб'ектыву сваёй камеры руку невядомага маладога чалавека ў цывільным, той раз'юшана папярэдзіў: «Я зараз прымяню фізічную сілу!..»
Груба штурхалі і захіналі камеру аператару
«Пры гэтым АМАПаўцы ў цывільным не прадстаўляліся і не паказвалі ніякіх дакументаў, — падкрэслівацца ў матэрыяле, прысвечаным акцыі 8 лютага. — Супрацоўнікі міліцыі ў форме, якія знаходзіліся на плошчы, на просьбы журналістаў звярнуць увагу на невядомых нападнікаў не рэагавалі…»
Ва ўсіх журналістаў, якія сутыкнуліся з перашкодамі пры выкананні прафесійных абавязкаў 8 лютага, былі навідавоку журналісцкія пасведчанні — прычым, не толькі БАЖаўскія, але і рэдакцыйныя. Ніякага ўплыву на паводзіны людзей у цывільным гэта не аказвала.
Актывісты апазіцыі мелі намер зладзіць 8 лютага акцыю салідарнаці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам, якія роўна год утрымліваюцца ў следчым ізалятары. Акцыю разагналі ў лічаныя хвіліны, а яе ўдзельнікаў затрымалі. У той жа вечар усіх іх вызвалілі.
ПЕРАДГІСТОРЫЯ
9 верасня 2009 года невядомыя ў цывільным перашкаджалі журналістам асвятляць пікет
на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць уводу на тэрыторыю
Беларусі расійскіх войск — удзельнікаў вайсковых манеўраў
На акцыі 9 верасня. У кадры - аператар Уладзімір Косцін. Відаць,
што міліцыя ў форме стаіць побач з людзьмі ў цывільным, якія
перашкаджаюць журналісту здымаць
Увечары 16 верасня журналістам беларускіх і замежных СМІ перашкаджалі фіксаваць падзеі падчас акцыі памяці зніклых 10 гадоў таму палітыка Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Людзі ў цывільным, якіх даводзілася па 2 чалавекі на кожнага журналіста, груба, з небяспекай пашкодзіць тэхніку і траўмаваць рэпарцёраў, захіналі іх відэа- і фотакамеры, адштурхоўвалі ад аб’ектаў падзей, нягледзячы на наяўнасць у журналістаў рэдакцыйных пасведчанняў.


16 верасня, Кастрычніцкая плошча. (Больш фота з акцыі - ТУТ )
23 верасня БАЖ накіраваў звароты да пракурора г. Мінска Мікалая Куліка і міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова з нагоды перашкодаў, якія чыніліся журналістам падчас згаданых акцый.
Журналісцкая арганізацыя заклікала высокапастаўленае кіраўніцтва сілавікоў «высветліць, хто аддаваў і выконваў загады на стварэнні перашкодаў прафесійнай дзейнасці журналістаў, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці», а таксама «яшчэ раз давесці да службовых асобаў і іншых супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, што журналісты падчас масавых акцый, як і супрацоўнікі міліцыі, выконваюць свае прафесійныя абавязкі».
Тым не менш, 16 кастрычніка гісторыя паўтарылася.


16 кастрычніка, Кастрычніцкая плошча. (Больш фота з акцыі - ТУТ)
На зварот БАЖ да сталічнага пракурора адказала Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі (ГУУБ) Міністэрства ўнутраных спраў. «Устаноўлена, што па аналагічнай Вашай заяве (зварот у МУС — заўв. рэд.) праведзена вычарпальная праверка ГУУС Мінгарвыканкама, пра вынікі якой Вас паінфармавалі ў вызначаным законам парадку», — коратка паведамлялася ў лісце.
Аднак ніякага ліста пра вынікі праверкі БАЖ не атрымліваў. У МУС намесніка старшыні БАЖ Андрэя Бастунца запэўнілі, што адказ быў накіраваны па пошце яшчэ 9 кастрычніка. Аднак на неаднаразовыя просьбы прэс-службы БАЖ даслаць копію гэтага ліста адказныя за яго падрыхтоўку супрацоўнікі МУС нязменна казалі, што «зараз няма такой магчымасці».
28 студзеня на
А. Куляшоў. Фота з сайта
Еўрарадыё
Па словах
ЗВАРОТ БАЖ ДА МІНІСТРА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ АНАТОЛЯ КУЛЯШОВА
Куляшоў: Журналісты могуць правакаваць міліцыянтаў
на грубасьць