Гродзенскага журналіста затрымалі па дарозе ў Івянец, але потым адпусцілі

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

8 лютага каля 15.45 непадалёк ад Скідзеля (Гродзенскі раён) міліцыя затрымала журналіста, сябра ГА «БАЖ» Аляксея Салея, які на асабістым аўтамабілі ехаў у Івянец (Валожынскі раён Мінскай вобласці). Па стане на 17.15 яго ўжо вызвалілі.

Пра гэта распавёў прэс-службе ГА «БАЖ» калега Аляксея Андрэй Пачобут, які ехаў разам з ім.

Паводле сп-ра Пачобута, ён асабіста скіроўваўся ў Івянец не як журналіст, а як актывіст не прызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Між тым, сп. Салей ехаў менавіта як фотакарэспандэнт газеты СПБ «Glos znad Niemna na uchodzstwie» — асвятляць канфлікт, які адбываецца вакол Дома польскага ў Івянцы.

Асабіста Андрэя Пачобута не затрымлівалі, і ён працягваў шлях у Івянец аўтастопам.

17:29, 08/02/10
Раздрукаваць | Праглядаў  93 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Конкурсы і навучанне

Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»



Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.626 seconds.