Лісты для Івана Шульгі

Днямі мы паведамлялі пра стыхійную акцыю салідарнасці з нашым калегам, які зараз утрымліваецца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. 

Сутнасць ініцыятывы — дасылаць Івану Шульгу лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі на адрас: г. 220089, г. Мінск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36.

Гомельская філія ГА «БАЖ» узялася пасадзейнічаць у гэтай справе і даслаць лісты арганізавана:

«Запрашаем напісаць пару цёплых словаў хлопцу за краты. Для гэтага Вы можаце:

1. Перадаць падпісаную паштоўку сябры Гомельскай філіі БАЖ Таццяне Бублікавай (+375 29 2366986) да 18.00 8 лютага і да 18.00 9 лютага.

2. Даслаць тэкст для паштоўкі на адрас mistake9@yandex.ru (таксама скайп tbublikawa) да 18.00 сёняшняга дня (вашыя словы будуць перадрукаваны на паштоўку) ці да 18.00 9 лютага.

Вечарам 8 лютага і вечарам 9 лютага карэспандэнцыя для Шульгі будзе выслана па адрасе спецпрыёмніка-размеркавальніка. Дзякуем за ўдзел і салідарнасць», - гаворыцца ў паведамленні, якое даслалі нашы калегі з Гомеля.

14:30, 08/02/10
Раздрукаваць | Праглядаў  223 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4705 seconds.