Прадстаўніка БАЖ вырашылі не запрашаць на ток-шоў «Выбар»

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

На пачатку мінулага тыдня намесніку старшыні ГА «БАЖ», юрысту Андрэю Бастунцу патэлефанавалі з тэлеканала «ОНТ» і запрасілі 8 лютага ўзяць удзел у ток-шоў «Выбар» на тэму рэгулявання нацыянальнага сегменту Інтэрнет. Юрыст даў згоду.

Некалькі дзён таму арганізатары ператэлефанавалі, папрасілі прабачэння і сказалі, што запрашэнне адмяняецца, бо «кіраўніцтва сказала гэтую тэму не чапаць».

Паводле раскладу перадач на сайце «ОНТ», праграма «Выбар» выйдзе сёння ў эфір у 21.05.

Пакуль што прэс-службе БАЖ не ўдалося датэлефанавацца да стваральнікаў ток-шоў, каб удакладніць яго тэму і высветліць, што канкрэтна не ўхваліла кіраўніцтва — нагоду для размовы ці асобу запрошанага госця.

11:23, 08/02/10
Раздрукаваць | Праглядаў  129 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Конкурсы і навучанне

Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»



Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.6416 seconds.