А тым часам у рэгіёнах…

Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Гомель

Газета «Гомельские ведомости» (заснавальнікі — гарвыканкам і гарадскі савет дэпутатаў) са студзеня 2010 года пачала выходзіць накладам 12047 асобнікаў у аўторак і суботу і 15102 — у чацвер. Наклад гэтай газеты да 31 снежня 2009 года быў адпаведна 4050 асобнікаў у аўторак і суботу і 7103 асобнікаў — у чацвер.

Карэспандэнт службы маніторынгу ГА «БАЖ» патэлефанаваў у рэдакцыю «Гомельских ведомостей», каб даведацца, якім чынам удалося так імкліва падвысіць наклад. Намесніца галоўнага рэдактара Наталля Лутчанка паведаміла наступнае: «Новы мэр нашага горада Віктар Піліпец (прыйшоў на пасаду старшыні Гомельскага гарвыканкама з пасады памочніка прэзідэнта па Віцебскай вобласці ў кастрычніку 2009 года) быў вельмі здзіўлены нашым маленькім накладам. Таму мы ўдзельнічалі ў розных выставах. Напрыклад, тых, якія ладзіла гандлёва-прамысловая палата, дзе збіралася вялікая колькасць кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, прадпрымальнікаў. Распавядалі пра газету, пра магчымасці, якія яна дае ўсім ахвочым супрацоўнічаць з ёю, друкавацца ў ёй. Запрашалі паштальёнаў. Так што была магчымасць там жа адразу аформіць падпіску».

Намесніца рэдактара паведаміла таксама, што рэдакцыя атрымлівае часопіс ГА «Беларуская асацыяцыі журналістаў» — «Абажур». Журналісты «Гомельских ведомостей», па яе словах, высока ацэньваюць гэтае выданне.

Брэст

Упраўленне ідэялагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама звярнулася да рэдакцый друкаваных і электронных СМІ рэгіёна, каб тыя выказалі свае прапановы наконт намінантаў штогадовага творчага конкурсу, абвешчанага мясцовымі ўладамі.

Зварот тычыцца рэдакцый як дзяржаўных, так і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, што працуюць у рэгіёне. Усяго падчас творчага конкурсу плануецца назваць імёны пераможцаў у 13-ці персанальных намінацыях, а таксама вызначыць лепшую раённую і гарадскую газету, рэдакцыю тэлебачання і радыё.

Падвядзенне вынікаў конкурсу павінна адбыцца 19 лютага на сустрэчы старшыні аблвывканкама Канстанціна Сумара з журналістамі мясцовых СМІ.

Варта нагадаць, што па выніках аналагічнага конкурсу ў мінулым годзе лепшым фотакарэспандэнтам быў прызнаны сябра БАЖ, супрацоўнік незалежнай газеты «Брестский курьер» Юрый Макарчук.


На фота: Ю. Макарчук, 2009 год 

Лунінец (Брэсцкая вобласць)

Рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Информ-прогулка» ўпершыню выставіла сваю каманду для ўдзелу ў традыцыйным раённым турніры па міні-футболе на Кубак памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Гульню з камандай Лунінецкага райвыканкама «прагулкаўцы» правялі з лікам 5:5. Да апошняй хвіліны «Информ-прогулка» вяла ў ліку.

Па выніках пяці гульняў каманда «ИП» трымаецца ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Як падкрэсліў капітан каманды, старшы аператар газеты «Информ-прогулка» Андрэй Сыцін (са студзеня г.г. — сябра ГА «БАЖ»), гэта выдатна для першага разу, тым больш што астатнія каманды маюць вопыт удзелу ў гульнях падобнага кшталту, а каманда «ИП» сфармавалася літаральна перад турнірам і ўжо здолела атрымаць некалькі перамог і перацягнуць на свой бок шматлікіх заўзятараў.

Фота Андрэя Вышынскага:
капітан каманды Андрэй Сыцін атакуе

Брылі (Магілёўская вобласць)

Вёска Брылі, што ў Магілёўскай вобласці, займела яшчэ адно ўласнае выданне — маланакладную газету «Брылёўскі вернік».

«Мы распачынаем новае выданне, дзе рэлігійная накіраванасць будзе дамінуючай, дзе прадстаўнікі існуючых у нашай мясцовасці канфесій (праваслаўныя і католікі) будуць атрымліваць, спадзяемся, неабходную інфармацыю і знаходзіць адказы на розныя пытанні гісторыі і сучаснасці», — звярнуўся да чытачоў рэдактар і выдавец некалькіх маланакладных газетак у вёсцы Брылі Мікола Яцкоў (ён жа дырэктар мясцовага Цэнтра культуры і адпачынку).

Першы нумар выдання выйшаў накладам 99 асобнікаў на 8-і старонках і рызышоўся па брылёўскіх дварах літаральна за дзень.

«Брылёўскі вернік» стаўся другім мясцовым выданнем, якое мяркуецца выдаваць штомесяц. Гэткую ж перыядычнасць мае выдаваны М. Яцковым інфармацыйны бюлетэнь «Брылёўскі летапіс».


11:41, 07/02/10
Раздрукаваць | Праглядаў  104 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Конкурсы і навучанне

Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»



Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.6603 seconds.