«Занадта смела сябе паводзіў» (АБНОЎЛЕНА, ДАДАЛІСЯ ПАДРАБЯЗНАСЦІ ПРА СУД)

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Журналіста Івана Шульгу прызналі вінаватым у дробным хуліганстве (арт. 17. 1 КаАП) і асудзілі на 10 сутак. Суддзя Аксана Рэлява абвесціла прысуд каля 16.30. Пасля гэтага Івана Шульгу зноў павезлі на Акрэсціна.  


Разгляд справы ў раённым судзе Савецкага раёна пачаўся 4 лютага каля 12.30. Першая частка слуханняў прайшла ў закрытым рэжыме - журналісты, што чакалі ў судзе, на некалькі хвілін выйшлі на вуліцу пагутарыць з прадстаўнікамі брытанскай амбасады, якія прыехалі на месца падзей. У гэты час дзверы будынка зачынілі, заявіўшы, што там якраз «пераводзяць правапарушальнікаў».  

Калі дзверы зноў адчынілі, судовую залу ўжо ахоўвалі 2 міліцыянты, якія заявілі, што нікога на слуханні не пусцяць, бо гэта парушыць парадак суда. 

Каля 12.40 карэспандэнт прэс-службы БАЖ перадаў, што ў суд прыехала адвакатка юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна г. Мінска Святлана Гарбаток, якая будзе бараніць інтарэсы журналіста. Яе ў залу суда ўпусцілі.

Пасля 13.00 журналістаў прымусілі пакінуць будынак суда, паколькі ў міліцыянтаў, што ахоўвалі залу, абедзенны перапынак да 14.00. (Міліцыя апасалася, што, пакуль на ўваходзе ніхто не дзяжурыць, журналісты трапяць на слуханні.)

Пасля перапынку траіх журналістаў, у тым ліку карэспандэнта прэс-службы БАЖ, усё ж упусцілі ў залу суда.

Распавядае Яніна Мельнікава: «Як высветлілася пазней, суддзя не была супраць, каб людзі зайшлі: супраць былі міліцыянты ля дзвярэй. Адметна, што дзверы ў судовую залу ахоўвалі тыя самыя прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія напярэдадні затрымлівалі Івана Шульгу. Калі мы ўсё ж пасля перапынку трапілі ў залу, сведчанні даваў старшы лейтэнант Каралькоў. Ён заўважна нерваваўся, увесь час перапытваў адвакатку Святлану Гарбаток, не ведаў, як адказваць на яе пытанні…

З яго словаў вынікала, што міліцыя да кватэры па вул. Дарашэвіча пад’ехала з прычыны паступлення скаргаў ад нейкіх людзей — маўляў, у кватэру часцяком носяць вялікія каробкі, і суседзі апасаюцца, ці не скрадзеныя рэчы там захоўваюцца. Сп. Каралькоў сцвярджаў, што Іван Шульга, які выходзіў з кватэры, убачыў міліцыянераў і замест таго каб адказаць на іх пытанні (напрыклад, хто гаспадар кватэры), моўчкі накінуўся на капітана Валынцава.

Сп. Валынцаў выразна кульгаў, а да матэрыялаў справы была прыкладзена даведка пра тое, што ў яго пералом голені і калена, якія нібыта пашкодзіў Іван Шульга. Капітан заявіў, што хлопец падчас бойкі лаяўся, пагражаў  міліцыянтам звальненнямі і сувязямі ў МУС, КДБ і сродках масавай інфармацыі.

Абодва сведкі сцвярджалі, што ніякіх іншых людзей у той момант на пляцоўцы не было. Хоць, па словах Івана Шульгі, акрамя міліцыянтаў там былі людзі ў цывільным, а таксама выходзіў з кватэры сусед, каб глянуць, чаму няма святла (яго адключылі падчас спробаў прарвацца да журалістаў).
Хадайніцтва адвакаткі аб запрашэнні на працэс
сведкі-суседа суддзя адхіліла, спаслаўшыся на тое, што нельга сцвярджаць дакладна, у які момант той выйшаў.

Падазрэнні ў нецвярозым стане журналіста не пацвердзіліся, і таму гэта не стала абцяжарвальнай абставінай пры вынясенні прысуду. На пытанне адваката, чаму міліцыянты пры затрыманні вырашылі, што І. Шульга быў нецвярозы, тыя заявілі, што ён «занадта смела сябе паводзіў».

Абвяшчаючы прысуд Івану Шульгу, суддзя Аксана Рэлява запэўніла прысутных, што няма ніякіх доказаў, што міліцыянты агаварылі хлопца, бо ў іх няма матыву гэта рабіць.»


На фота: І. Шульга

Пра тое, што журналіста вязуць у суд, стала вядома толькі каля 11.40 дзякуючы Святлане Гарбаток, якую падключылі сёння да пошукаў журналіста.

Да гэтага часу І. Шульга знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна ў Мінску.

Сябра ГА «БАЖ» з Оршы Івана Шульгу затрымалі 3 лютага каля дома, у якім здымае кватэру прадстаўнік «Белсата» ў Беларусі Міхась Янчук. Сп. Шульга разам з яшчэ некалькімі незалежнымі журналістамі быў у гэтай кватэры і выйшаў у краму якраз перад пачаткам міліцэйскай «аблогі» (каля. 15.00). Відавочна, убачыўшы каля кватэры міліцыю, Іван пазваніў звонку ў дамафон і папярэдзіў калег пра прысутнасць праваахоўных органаў. Пасля гэтага сувязь з ім абарвалася.

Увечары таго ж дня намеснік начальніка Савецкага РУУС, які прыехаў да кватэры М. Янчука, пацвердзіў факт затрымання І. Шульгі сваімі супрацоўнікамі. Ён паведаміў, што сп. Шульга нібыта аказаў супраціў міліцыянтам і сарваў з аднаго з іх шэўрон, і што яго калегі не выключаюць, што ён быў п’яны.

Усе далейшыя спробы журналістаў высветліць месцазнаходжанне калегі не давалі плёну, пакуль 4 лютага да справы не падключылася адвакатка юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна спн. Гарбаток.

Каментар Андрэя Бастунца, намесніка старшыні БАЖ: «Асуджэнне і затрыманне журналістаў і грамадскіх актывістаў і абвінавачанне іх у парушэнні Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях — на жаль, звыклая практыка ў Беларусі (гл. спасылкі ніжэй - заўв. рэд.). Такія працэсы не павышаюць даверу ні да міліцыі, ні да судовай сістэмы. Учора, калі мы гутарылі з міліцыянтамі каля кватэры М.Янчука, яны спачатку казалі пра падазрэнні на нецвярозы стан журналіста, потым - пра нібыта сарваны ім з міліцыянта шэўрон (хаця суразмоўцы былі ў цывільным). Сёння ў судзе ўжо фігуравалі довады пра зламаную нагу. Усё гэта выклікае трывогу адносна далейшага развіцця сітуацыі. БАЖ будзе сачыць за лёсам сябра арганізацыі і акзазваць яму неабходную падтрымку.»

Іван Шульга атрымаў першую перадачу

Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі ўвайсці ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканала «Белсат»

Журналіста асудзілі на 15 сутак

Сямёна Печанко асудзілі на 15 сутак

Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала спіс журналістаў, якія пацярпелі, былі затрыманыя альбо прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці з 14 да 27 сакавіка (2006 год)

08:00, 05/02/10
Раздрукаваць | Праглядаў  1443 |

Каментары

Віцебская і Аршанская суполкі БАЖ
Feb 04, 2010
Падтрымліваем Івана Шульгу

Віцебская і Аршанская суполкі БАЖ падтрымліываюць земляка-аршанца Івана Шульгу. Мы памятаем, што міліцыя яго таксама затрымлівала сёлета на фэсце "Аршанская бітва 2009". Трымайся, Іване!

Дзікавіцкі
Feb 04, 2010
Дзякуй!

Дзякуй!

Шаноўныя калегі – журналісты, праваабаронцы, актывісты, усе тыя, хто быў салідарны з Іванам Шульгой, з нашым каналам у гэтыя цяжкія гадзіны.

Я перакананы, што менавіта Вашая падтрымка, актыўнае асвятленне справы нашага калегі, прысутнасць на месцы падзеяў, тэлефанаванні ў РАУСы, адвяла ад Івана пагрозу крымінальнай справы і турэмнага зняволення.

Змагаючыся за Шульгу, кожны з нас змагаўся і за сябе, за сваю рэдакцыю, за тую маленькую выспу свабоднага слова, якая яшчэ існуе ў Беларусі.

Сёння мы цешымся, што невінаваты чалавек атрымаў 10 сутак, а не пайшоў у турму. Але прыйдзе час, пры нашай агульнай дапамозе, калі ў працы мы будзем цешыцца выключна з нашых прафесійных дасягненняў: вялікіх накладаў, большай аўдыторыі гледачоў, слухачоў, уданых журналісцкіх раследаванняў.

Яшчэ раз ДЗЯКУЙ!

Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік рэдакцыі інфармацыі Белсат TV

Yanka
Feb 04, 2010

На Акрэсціна Іван трапіў за смеласць і адданасць прафесіі. Ён мужны чалавек, які паспеў папярэдзіць сваіх калег і сябраў аб небяспецы. Веру, што такі характар не зломяць ніякія камеры!

Мы з табою, Ваня! Трымайся

Вольга
Feb 04, 2010
Трымайся!

Слонімскія сябры БАЖ дзякуюць Вам, Іван, за неабыякавасць, мужнасць, чалавечасць...

Мы ганарымся Вамі!

Баранавіцкія калегі
Feb 04, 2010
Падтрымліваем Івана

Журналісты «Intex-press», а асабліва журналісткі, падтрымліваюць і ганарацца калегам, які «занадта смела сябе вядзе» http://www.intex-press.by/ru/789/1/3222/

Хаця жыць у краіне з такімі міліцыянерамі сапраўды страшна.

слава
Feb 05, 2010

шаноуныя! пишите по-русски! можно глаза и мозг сломать. даже не до читал...

Виталий
Feb 05, 2010
Произволу нет границ....

Поддерживаю Ивана! Держись!

Даже невооружённым глазом видно, что было судилище , а не суд....

Надеюсь, скоро этому беспределу придёт конец.

2Слава
Feb 05, 2010
Госць

Берегите мозг. Бегите отсюда пока не поздно, или уважайте Беларусь и белорусов.

МОЗГ
Feb 05, 2010
Слава, вернись!

Слава, после того, как я сломался, и ты меня оставил, я очень по тебе скучаю.

Вернись! Я всё прощу!

Твой мозг

Kalehi z Mahiliou
Feb 06, 2010
Hanarmsia!

Іван, мы ганарымся табой -- прафесіяналізмам (гэта мы зналі даўно), а цяпер і смелымі, прыстойнымі паводзінамі, якіх так не хапае нашым грамадзянам у атмасферы прыніжэння і няпраўды, створанай у краіне. Разбурэнне вось гэтай атмасферы і вяртанне людзям прыстойнасці і маралі -- задача і мэта, якую ты прафесійна і па-грамадзянску вырашаеш... За гэта табе дзякуй! Мы ганарымся тым, што ты -- наш. І -- па-зямляцку (бо з Магілёва), і па справе сумеснай, і па духу і веры ў перамогу прыстойнасці над хлуснёў. Трымайся, дружа!

polkjvnik
Feb 07, 2010
ждем в Толочине

ержись Ваня и делай выводы. Пора переходить на работу под прикрытием.

Жду в Толочине будем снимать и хрен придерутся ибо будет 5 свидетелей и запись всех претензий милиции...

А тем много: вот ЖКХ проворовалась, РОВД и районная газета "Наша Толочинщина" облажались...

С приветом от гражданской кампании "Наш дом"

Батька
Feb 09, 2010
Спасибо

Благодарю всех кто солидарен и поддерживает Ивана. Сейчас это дорогого стоит. Спасибо за высокую оценку поведения Ивана. Поступил он по принципу "делай что должно и будь что будет". Горжусь тобой Сынок.

Мужик-БЕЛАРУС
Feb 10, 2010
Заработал

Посадили и правильно сделали !Задолбали эти журналисты ,вечно бунтуют в надежде хорошо заработать .Вот и заработал,знал на что шел.При Сталине молчал бы или прославлял его,а еслибы против пошел этот "смельчак" то расстрел.А так покритекует маленько еще меньше посидит,и на проживание в Европе зароботал.Вот такая нехитрая формула счастья подростающего журналиста.

Просто беларус
Feb 11, 2010
To Мужик-БЕЛАРУС

Вы ошиблись с ником Троль-ТУТЭЙШЫ былоб в точку.

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.5098 seconds.