Якія фрагменты новага ўказа пра Інтэрнет прыцягнулі ўвагу інтэрнет-супольнасці?

Эксперты адзначаюць, што мова, тэрміналогія, пабудова ўказа надзвычай складаныя, і таму змест дакумента патарабуе дадатковай «расшыфроўкі» спецыялістамі. Як жа на сёння зразумелі тэкст дакумента прадстаўнікі інтэрнет-супольнасці, на якія пункты звярнулі ўвагу і якімі занепакоіліся?

«Для ўсіх пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг у Беларусі ўводзіцца дзяржаўная рэгістрацыя, пералік дакумэнтаў для якой будзе вызначаны пазьней. Паводле гэтага дакумента, уводзіцца дзяржаўная рэгістрацыя інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў. Яе цяпер будуць праходзіць правайдэры інтэрнет-паслуг у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі», — Радыё «Свабода».

«З мэтай гарантавання бяспекі грамадзян і дзяржавы ад 1 ліпеня 2010 году правайдэры павінны будуць ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх прыстасаванняў карыстальнікаў інтэрнет-паслуг, весці ўлік і захоўваць дадзеныя пра такія прыстасаванні і інтэрнет-паслугі», — Радыё «Свабода».

«Інфармацыйныя паведамленні, якія распаўсюджваюцца праз беларускі інтэрнет, павінны быць забяспечаныя гіперспасылкамі на першакрыніцу. Усе аб’екты аўтарскага права неабходна размяшчаць у сеткі ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам у гэтай галіне», — Радыё «Свабода».

«…Асноўную ролю ў рэгуляванні нацыянальнага сегменту сусветнага Сеціва набывае Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта. Паводле тэксту ўказа, ААЦ «каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў, пастаўшчыкоў інтэрнет-паслуг па забеспячэнні бяспекі інфармацыі пры выкарыстанні інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет, вызначае па ўзгадненні з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пералік аператараў электрасувязі, якія маюць права на пропуск міжнароднага трафіка і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў, сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ўсталёўвае парадак абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, вызначае парадак рэгістрацыі даменных імёнаў у прасторы нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет, (…) ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Указам і іншымі заканадаўчымі актамі», — сайт nn.by.

«Пад кантроль ААЦ падпадаюць інтэрнет-правайдэры краіны. «Пералік аператараў электрасувязі, якія маюць правы непасрэднага доступу (далучэння) да міжнародных сетак электрасувязі, а таксама ўпаўнаважаных пастаўшчыкоў паслугаў сеткі Інтэрнет» будзе вызначаць ААЦ «па ўзгадненні з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Дзейнасць правайдэра можа быць спыненая згодна з пастановай Савета Міністраў. У сферу ўплыву аператыўна-аналітычнага цэнтра таксама патрапіць забарона на доступ да інфармацыі, незаконнай паводле беларускага заканадаўства. І рэгістрацыя даменных імёнаў.by таксама будзе падкантрольная ААЦ», — «Хартыя-97».

«Сапраўдную трывогу выклікае пункт 11 указа: «Пры выяўленні грубых парушэнняў заканадаўства, паўторных парушэнняў іншых патрабаванняў гэтага Указа, іншых актаў заканадаўства ў сферы выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет на працягу шасці месяцаў пасля вынясення загада аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў аказанне інтэрнет-паслугаў юрыдычнай асобе ці індывідуальнаму прадпрымальніку, які дапусціў такія парушэнні, можа быць прыпыненае пастаўшчыком інтэрнэт-паслугаў, што аказвае яму такія паслугі, на запатрабаванне органаў, пазначаных у частцы першай гэтага пункта…
Пастаўшчык інтэрнет-паслугаў абавязаны выканаць патрабаванне аб прыпыненні аказання інтэрнэт-паслугаў на працягу сутак з моманту яго атрымання і паінфармаваць пра гэта орган, які вынес патрабаванне, на працягу трох дзён з моманту яго атрымання», — «Хартыя-97».

«Указ упершыню рэгламентуе механізм абмежавання доступу да інфармацыі па патрабаванню карыстальніка інтэрнет-паслуг. Напрыклад, па запыце карыстальніка інтэрнет-паслуг пастаўшчык абавязаны абмежаваць доступ абаненцкага прыстасавання гэтаму карыстальніку да інфармацыі, змест якой накіраваны на распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам «, — Радыё «Свабода».

«Згодна з дакумэнтам, кантроль над рэсурсамі Інтэрнэту ў Беларусі павінен ажыцьцяўляцца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў па ўзгадненьні са спецыяльнай службай — Апэратыўна-аналітычным цэнтрам пры адміністрацыі Лукашэнкі (ААЦ). Пад кантроль ААЦ трапляюць інтэрнэт-правайдэры краіны. «Пералік апэратараў электрасувязі, якія маюць права непасрэднага доступу (далучэньня) да міжнародных сетак электрасувязі, а таксама упаўнаважаных пастаўшчыкоў паслуг сеткі Інтэрнэт» будзе вызначаць ААЦ «па дамове з прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь», — Радыё «Свабода».

«Адказнасць за змест інфармацыі, якая размяшчаецца ў нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт, нясуць асобы, якія размясцілі гэтую інфармацыю, а за парушэнне патрабаванняў гэтага Указа, у тым ліку за невыкананне прадпісанняў адпаведнага органа, якія выносяцца ў адпаведнасці з пунктам 11 гэтага Указа, пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг, уласнікі пунктаў калектыўнага карыстання інтэрнэт-паслугамі», — сайт nn.by.

«Нібыта ў мэтах гарантавання бяспекі грамадзян і дзяржавы з 1 ліпеня 2010 г. пастаўшчыкі інтэрнет паслуг павінны будуць ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх прылад карыстальнікаў інтэрнэт паслуг, весці ўлік і захоўваць звесткі аб такіх прыладах і аказаных інтэрнет-паслугах. Указ ўпершыню рэгламентуе механізм абмежавання доступу да інфармацыі па патрабаванні карыстальніка інтэрнет-паслуг. Напрыклад, па запыце карыстальніка інтэрнет-паслуг пастаўшчык абавязаны абмежаваць доступ абаненцкай прылады гэтага карыстальніка да інфармацыі, змест якой накіраваны на распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам», — сайт nn.by.

14:10, 02/02/10
Print this | Праглядаў  254 |

Comments

Add a new Comment



For Free and Fair Media in Belarus. International Mission Report

Belarus Live
The Fojo Media Institute
International Federation of Journalists
Reporters Without Borders
European Neighbourhood

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.2552 seconds.