
Луц Гуэлнер, прэсавы сакратар Кэтрын Эштан — вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу па знешніх сувязях і палітыцы бяспекі — у размове з карэспандэнтам Радыё «Свабода» Ронам Сынкавіцам сказаў наступнае: «Гэты новы прэзідэнцкі ўказ наконт Інтэрнету, калі ён уступіць у дзеянне, зразумела, яшчэ больш абмяжуе свабоду слова і інфармацыі ў Беларусі. Мы разглядаем гэтае пытанне як значны крок у няправільным напрамку.»
Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” выказала шкадаванне з нагоды падпісання беларускім прэзідэнтам указа, які “ўсталёўвае ўсебаковы кантроль над доступам у Інтэрнет і online-кантэнтам”.
Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве «Улады распаўсюдзілі свой кантроль на ўсе медыя», якую арганізацыя змясціла на сваім сайце 2 лютага. “Тыя апасенні, якія мы выказвалі на пачатку мінулага месяца, спраўдзіліся. “Беларускія ўлады спрабуюць узмацніць кантроль над Інтэрнетам гэтак жа, як яны гэта зрабілі з традыцыйнымі медыя”, - гаворыцца ў заяве.
“Робячы перадумовай доступу ў Інтэрнет ідэнтыфікацыю альбо папярэднюю online-рэгістрацыю.., указ змусіць людзей да самацэнзуры. Відавочна, гэта і з’яўляецца яго мэтай, нягледзячы на няшчырыя супакойвальныя каментары ўладаў наконт свабоды выказвання ў Сеціве”, - лічаць “Рэпарцёры”.
«Гэтыя захады таксама зробленыя з мэтай узмацніць палітычны кантроль уладаў напярэдадні наступных прэзідэнцкіх выбараў, запланаваных на вясну 2011 года», - гаворыцца ў заяве.
У
З яго словаў, для распрацоўкі ўказа была створана рабочая группа, куды ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў. «Пры распрацоўцы дакумента ўлічваўся досвед іншых краін… У асноўным...такіх перадавых у гэтым пытанні, як Германія, Швецыя, ЗША, Францыя. Таксама ўлічвалі досвед Казахстана, дзе дастаткова сур’ёзна прасунуліся ўгэтым пытані», — цытуе БелаПАН прадстаўніка ААЦ.
Паводле суразмоўца інфармагенцтва, закрыцця доступу да апазіцыйных сайтаў не плануецца. «Калі сайт апазіцыйны, то ў гэтым няма нічога страшнага… пытанне ў тым, што ніхто не павінен выходзіць за рамкі дазволенага, таго, што дазволена заканадаўствам», — пераконвае прадстаўнік ААЦ.
«У той жа час ААЦ сумесна з Мінсувязі даручана ўстанавіць парадак абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнет-паслуг да «інфармацыі, забароненай да распаўсюду ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі». «Калі будзе ўстаноўлена, што на якім-небудзь інтэрнет-рэсурсе размешчана забароненая інфармацыя, то будзе выдадзена правайдэру прадпісанне (абмежаваць доступ да сайта – БелаПАН). Доступ можа быць закрыты да рэсурсаў экстрэмісцкага характару. У шматлікіх краінах забаронены, напрыклад, доступ да інтэрнет-рэсурсаў «Аль-Каіды», - адзначыў суразмоўца, «падкрэсліўшы, што ўнясенне рэсурса ў такі спіс можна будзе абскардзіць», - дадае БелаПАН.

Фрагменты відэазамалёўкі на тэму (відэа можна паглядзець на сайце
«Багатая беларуская зямелька разумнымі людзьмі, якіх хлебам не кармі, а дай

«Як бы Лукашэнка ні назваў свой гэты ўказ, ён не прызначаны для таго, каб павялічыць свабоду Інтэрнету ў краіне, — заявіла ў інтэрв’ю „Радыё Свабода“ Люсі Марыён, якая кіруе ў міжнароднай праваабарончай арганізацыі „Рэпарцёры без межаў“ аддзелам па пытаннях свабоды слова ў Інтэрнеце. — Ва ўказе ёсць пункты, у якіх гаворыцца пра тое, што пастаўшчыкі
«Такія метады выкарыстоўваюць і іншыя краіны. Калі паглядзець на спіс «ворагаў Інтэрнету», складзены арганізатарамі «Рэпарцёры без межаў», там можна знайсці такія краіны, як Кітай, Бірма, В’етнам, Саудаўская Аравія, якія выкарыстоўваюць жорсткае фільтраванне Інтэрнету і сочаць за тым, што іх грамадзяне робяць
Радыё «Свабода» сёння падае каментар старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага:
«Я выступаў супраць такіх форм рэгулявання, калі запытвалі майго меркавання… Што тычыцца абмежаванняў, то нічога новага распрацоўнікі не ўзялі. Яны спісалі нормы з украінскага закону, прынятага ў 2009 годзе. Тычыўся ён непасрэдна барацьбы з парнаграфіяй, і быў там артыкул, якім правайдэраў на запыт праваахоўных органаў абавязалі абмяжоўваць доступ да Сеціва, а таксама інфармаваць адпаведныя структуры. Так і напісана (цытую): „Правайдэры камунікацый абавязаныя захоўваць інфармацыю пра ўсе злучэньні свайго кліента з рэсурсамі, доступ да якіх забясьпечваецца зазначаным правайдэрам. Тэрмін, парадак і поўны пералік такой інфармацыі рэгулююцца Кабінэтам міністраў Украіны“. У нас — Саветам міністраў. Далей я не працягваю, бо людзі, якія распрацоўвалі ўказ, сябе моцна не абцяжарвалі думкамі.
Я, напрыклад, лічу, што стварэнне карыстальніцкага пагаднення для кампаніі, якая прадстаўляе паслугі, ці для сацыяльнай сеткі, цалкам можна было ўзяць па ўзору myspace.com. У расійскім сегменце MySpace ёсць умовы карыстання, там пералічваецца ўсё, што павінен правайдэр ці ўладальнік сацыяльнай сеткі зрабіць дзеля таго, каб выключыць непажаданыя захады карыстальнікаў. Там ёсць усё, пачынаючы ад расавай нянавісці, парнаграфіі, экстрэмісцкіх заклікаў і г.д...
Але, разумееце, чым мацнейшая дзяржава, тым менш яе хвалюе Інтэрнет. Наша краіна пакуль знаходзіцца ў працэсе станаўлення, і праблемы Інтэрнету яе турбуюць…»
Генеральны дырэктар кампаніі «Айчына плюс» Максім Ляўданскі паведаміў
«Еўрарадыё», што, калі ўказ накіраваны на паляпшэнне
«У кожнага дакумента ёсць свая мэта. І ў залежнасці ад гэтай мэты будуць дзейнічаць тыя, хто будзе яго змяняць. Калі гэта мэта — развіццё, то гэта адно. Калі ж яго мэты карныя, то зусім іншыя будуць праўкі… Калі ўказ накіраваны на гэта, то я толькі „за“, гэта на карысць, і я гатовы дапамагаць. Калі ж… мы ідзем па шляху Паўночнай Карэі, то тады, напэўна, трэба мне закрываць свой бізнес і сыходзіць з гэтага рынку. Сэнсу ў далейшым проста няма».
На думку кіраўніка ўнітарнага прадпрыемства «Надзейныя праграмы», аднаго з заснавальнікаў парталу TUT.by Юрыя Зісера, той пункт ўказа, які тычыцца абавязку суб’ектаў гаспадарання ажыццяўляць сваю дзейнасць, выкарыстоўваючы размешчаныя ў Беларусі сеткі, можа стацца перашкодай для сусветна вядомых кампаній.
«Мне не зусім зразумелы гэты пункт, убачым, як ён будзе працаваць, калі прымуць падзаконны акт. Калі ў такім выглядзе гэта пойдзе, атрымаецца, што ні Google, ні Yandex.ru, ні Mail.ru не маюць права аказваць ніякія паслугі — ні платныя, ні бясплатныя, пакуль яны фізычна не будуць разьмешчаныя на тэрыторыі РБ» — зазначыў Юрый Зісер у інтэрв’ю «Радыё Свабода».
У інтэрв’ю сайту
charter97.org рэдактар сайта Electroname.com Фёдар
Паўлючэнка заявіў: «Распачатая спроба ўзяць пад кантроль беларускі
сегмент сеціва. Па вялікім рахунку, усе палажэнні нашумелага праекту
патрапілі ў сам указ з той толькі розніцай, што былі прыбраныя адкрыта
непісьменныя фармулёўкі. Знешне дакумент накіраваны на „ўпарадкаванне“
А вось што сказаў былы начальнік Галоўнага
На думку медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага, у прынятага ўказу ёсць і станоўчыя моманты, адзін з якіх – той, што адказнасць за змест інфармацыі ў нацыянальным сегменце Інтэрнета нясуць асобы, якія яе размясцілі.
“Раней прэтэнзіі за надпіс на плоце маглі выказвацца ўладальніку плота, а зараз будуць шукаць таго, хто зрабіў забаронены надпіс. А ўладальнік плота будзе адказваць толькі за сваё жаданне захаваць надпіс пасля загаду яго выдаліць”, - адзначае Паўлюк Быкоўскі ў сваім блогу.
Для «НН»
пракаментаваў падпісанне ўказа эксперт у галіне
«Я б адзначыў, што гэты ўказ прыкметна розніцца ад таго праекту, што выклікаў хвалю водгукаў у снежні. Даў плён рэзананс. Гэты ўказ прыгожа ўпакаваны.
Ёсць і некалькі пазітыўных момантаў — такіх, як абарона аўтарскага
права, стварэнне і абнаўленне сайтаў дзяржпрадпрыемстваў і устаноў. Гэта
будзе спрыяць большай празрыстасці іх працы, інфармаванню грамадскасці.
Але ня варта мець ілюзій. Усё, што робіцца
Шмат што аддадзена на дапрацоўку Савета міністраў. Тут вялікая прастора для „чыноўніцкай творчасці“. Слізкі таксама пункт аб абмежаванні доступа па запыце карыстальніка. Існуе цэлая абойма спецслужб, якія могуць перакрываць доступ да рэсурсаў. У нашых умовах гэта можа быць сур’ёзным прэсінгам.
Увогуле указ аказаўся не такі страшны — розгалас і міжнародны прэсінг яго змякчылі. Але і ён дазволіць уладам трымаць руку на горле незалежнага грамадства».
Іншыя каментары і ацэнкі можна знайсці па наступных спасылках:
Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб рэгуляванні Байнету (+каментары кіраўніцтва БАЖ)
Якія фрагменты новага ўказа пра Інтэрнет прыцягнулі ўвагу інтэрнет-супольнасці
Указ о регулировании Интернета стал первым шагом к созданию электронного правительства
Власти — Байнету: Дышите… Не дышите… Снова дышите!
ОАЦ: Указ о регулировании интернета разработан «с заботой о людях»
«Бамбаваньне»
інтэрнэту будзе кропкавае. Але зачэпіць многіх
Байнет отрегулировали указом президента
Лукашэнка падпісаў прыгожа ўпакаваны ўказ аб Інтэрнеце
Байнет за горла возьмуць мякка
Подписан одиозный указ о цензуре Интернета
Байнет заживет по-новому с 1 июля
Лукашэнка падпісаў указ аб Інтэрнеце
Ю.Зісер пра указ аб рэгуляваньні Інтэрнэту ў Беларусі
Сацук: «Указ пра Інтэрнэт тычыцца найперш тэхслужбаў»
Лукашэнка падпісаў указ пра выкарыстанне нацыянальнага сегменту інтэрнэту