Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб рэгуляванні Байнету

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Указ № 60 «Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет» падпісаны 1 лютага. Поўны тэкст указа размешчаны на прэзідэнцкім сайце. Указ уступіць у сілу з 1 ліпеня 2010 года.

Уражаннямі ад зместу дакумента дзеляцца кіраўнікі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Андрэй Бастунец, юрыст, намеснік старшыні ГА «БАЖ»:

«Самае галоўнае — указ падпісаны. Інтрыга наконт таго, будзе гэта зроблена ці не, і наколькі ён будзе адрознівацца ад скандальнага праекту, знятая. Я б разбіў указ па змесце на тры часткі.

Першая — гэта тлумачэнне неабходнасці яго прыняцця для неадукаванай у гэтай сферы аўдыторыі. Напрыклад, ва ўказе гаворыцца пра галоснасць дзейнасці дзяржаўных органаў, пра тое, што павінна быць на іх сайтах і г.д. Але ж гэтыя моманты ўрэгуляваныя іншымі прававымі актамі, у тым ліку законам «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі».

Тое ж самае тычыцца і «пасылу» аб абароне аўтарскіх правоў. Беларускі закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» дае магчымасці іх абараніць, і галоўнай перашкодай тут з’яўляюцца памеры дзяржаўных пошлін на звароты ў суд. Тым не менш, заўважу, што патрабаванне аб гіперспасылках на матэрыялы інфармацыйных агенцтваў ці СМІ можна лічыць абгрунтаваным.

Другая (умоўна) частка ўказу тычыцца камерцыйнай дзейнасці ў інтэрнет-прасторы Беларусі. І тут складваецца ўражанне, што высновы, меркаванні найбуйнейшых гульцоў на полі Інтэрнету засталіся без увагі. З 1 ліпеня камерцыйная дзейнасць з выкарыстаннем Інтэрнету на тэрыторыі РБ мусіць выконвацца суб’ектамі гаспадарання, «легалізаванымі» ў Беларусі, пасля іх рэгістрацыі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Пры гэтым суб’екты гаспадарання мусяць «забяспечыць пераход на выкарыстанне інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнет, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Трэцяя частка тычыцца непасрэдна карыстальнікаў інтэрнет-рэсурсаў. У прыватнасці, «пастаўшчыкі інтэрнет-паслуг абавязаныя ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх прыладаў пры аказанні інтэрнет-паслуг, улік і захоўванне звестак аб абаненцкіх прыладах, а таксама звестак аб аказаных інтэрнет-паслугах». Інтэрнет-кавярні павінны забяспечыць улік і захаванне персанальных дадзеных карыстальнікаў інтэрнет-паслуг, а таксама звестак аб інтэрнет-паслугах, аказаных пунктамі калектыўнага карыстання інтэрнет-паслугамі.

У пункце 8 указу гаворыцца, што па запыце карыстальнікаў інтэрнет-паслугаў пастаўшыкі гэтых паслуг могуць абмежаваць доступ да «забароненай» інфармацыі. Аднак з далейшага тэксту вынікае, што гэтае абмежаванне можа ажыццяўляцца і без запыту ці то на падставе дамовы, у якой запыт стане адной з істотных умоваў.

Пры грубым парушэнні правілаў указу па запыце ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў інтэрнет-рэсурсы могуць быць заблакаваныя цягам сутак. Як адну з нешматлікіх станоўчых рысаў указа, які абмяркоўваўся напрыканцы мінулага года, я адзначаў размежаванне адказнасці асобаў, якія змясцілі інфармацыю ў Інтэрнеце, і інтэрнет-рэсурсаў.

На жаль, гэты падыход быў перакрэслены. Пакуль з тэкста ўказа не вынікае, што ён тычыцца дзейнасці інфармацыйных рэсурсаў у беларускім сегменце Сеціва (акрамя тых, якія распаўсюджваюць інфармацыю, «забароненую да распаўсюду ў Беларусі».

Але больш упэўнена пра змест указу можна будзе казаць пасля 1 траўня, калі будуць распрацаваныя падзаконныя акты Савета Міністраў, як тое прадугледжана ўказам.»

Жанна Літвіна, старшыня арганізацыі: «Сённяшняй падзеі папярэднічала шырокая дыскусія, што разгарнулася пасля з’яўлення ў прэсе праекта ўказа.  Ішла яўная апрацоўка грамадскай свядомасці з боку высокіх дзяржаўных чыноўнікаў. Мы неаднаразова чулі, што ўсё грамадства заклапочана абаронай маральнасці ад пагроз Інтэрнету. Не так даўно Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце атрымаў паўнамоцтвы спецслужбы, у тым ліку ў сферы Інтэрнет. У той жа час, нас запэўнівалі, што дзяржава не будзе ўводзіць жорсткага кантролю і цэнзуры. Пры канцы мінулага тыдня мы даведаліся, што ў Сеціве бракуе дзяржаўнай ідэалогіі… І вось дакумент падпісаны. Пакуль што складана ацаніць магчымыя наступствы яго прыняцця, бо ўказ мусяць вывучыць спецыялісты. Але, магчыма, дапамагчы тут магла б паўнавартасная экспертыза міжнародных структур, напрыклад АБСЕ альбо Рады Еўропы».

Андрэй Аляксандраў, намеснік старшыні ГА «БАЖ»:
«Указ спасылаецца на дэфініцыі закона „Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі“ і сам утрымлівае настолькі грувасткія вызначэнні, што пад іх пры жаданні можна падвесці любую інфармацыю, якая размешчана ў Інтэрнеце. Абсалютна зразумела, што дзяржава збіраецца ўсталяваць татальны кантроль над усім, што робіцца ў Сеціве — і над тым, што ў ім размяшчаецца, і над тым, што людзі ў ім знаходзяць і чытаюць. Агульнае ўражанне ад указа — ён дае магчымасць неабмежавана шырокага трактавання яго палажэнняў і пры жаданні прымяняць кропкавыя рэпрэсіі. Напрыклад, ён дазваляе на законных падставах блакаваць доступ для любога інфармацыйнага рэсурса.

З аднаго боку, указ прадугледжвае значнае пашырэнне афіцыйнай інфармацыі ў Сеціве, прычым у тыповым для цяпершаніх уладаў стылі — з персанальнай адказнасцю кіраўнікоў усіх дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў. З другога —  дае шырокія магчымасці і законныя падставы для задушэння незалежных крыніц інфармацыі. Прычым для гэтага будуць выкарыстаныя інтэрнет-правайдэры, а на ўсе прэтэнзіі будуць традыцыйна адказваць якой-небудзь лухтой пра „ўзаемадачынненні суб’ектаў гаспадарання“, як робяць, напрыклад, з праблемай распаўсюду недзяржаўных друкаваных выданняў».

Іншыя каментары і ацэнкі можна знайсці па наступных спасылках:

Власти — Байнету: Дышите… Не дышите… Снова дышите!

«Бамбаваньне» інтэрнэту будзе кропкавае. Але зачэпіць многіх

Байнет отрегулировали указом президента

Блог в помощь

Лукашэнка падпісаў прыгожа ўпакаваны ўказ аб Інтэрнеце

Гиперссылка. Как жить дальше?

Байнет за горла возьмуць мякка

Подписан одиозный указ о цензуре Интернета

Байнет заживет по-новому с 1 июля

Лукашэнка падпісаў указ аб Інтэрнеце

Інтэрнэт бяруць пад кантроль

Ю.Зісер пра указ аб рэгуляваньні Інтэрнэту ў Беларусі

Сацук: «Указ пра Інтэрнэт тычыцца найперш тэхслужбаў»

Лукашэнка падпісаў указ пра выкарыстанне нацыянальнага сегменту інтэрнэту

14:10, 02/02/10
Print this | Праглядаў  585 |

Comments

Андрей
Feb 02, 2010
Узурпация

Оруэлл отдыхает. В отчлененной от Интернета области под названием «Байнет» установлен новый виртуальный порядок. Заправлять им будет недавно образованный при Президенте РБ Оперативно-аналитический центр. Позиция Конституционного суда по поводу этого новообразования на президентской ветви власти покрыта мраком. Оппозиционные политики воды в рот набрали и полощут зубы.

Add a new Comment



For Free and Fair Media in Belarus. International Mission Report

Belarus Live
The Fojo Media Institute
International Federation of Journalists
Reporters Without Borders
European Neighbourhood

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.1812 seconds.