Шэраг недзяржаўных газет
ПАДПІСКА І ПРОДАЖ:
Нагадаем, што ў 2009 годзе ГА «БАЖ» складала гэтак званы «спіс
На пачатку новага года ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» вырашыла наноў праверыць інфармацыю па кожным з выданняў.
Сёння сітуацыя са згаданымі вышэй газетамі выглядае наступным чынам:
«Бобруйский курьер» — вярнулася ў кіёскі ў ліпені 2009 г., у падпісцы ёсць.
«Борисовские новости» — няма ні ў падпісцы, ні ў продажы.
«Витебский
«Вольнае Глыбокае» — з лістапада вярнулася ў кіёскі, у падпіску — пакуль не. (У снежні звярнулася ў Віцебскі філіял «Белпошты», але адказу няма дагэтуль.)
«Газета для вас» — у кіёскі вярнулася з 2009 года, у раённай падпісцы ёсць, але застаецца праблема — выданне імкнецца пашырыць тэрыторыю распаўсюду (акрамя Івацэвіцкага, хоча распаўсюджвацца праз падпіску ў Бярозаўскім, Пружанскім і Драгічынскім раёнах Брэсцкай вобласці), і рэдактарка Лідзія Цалуйка звярталася з гэтай нагоды ў РУП «Белпошта», але адказу дагэтуль не дачакалася.
«Газета Слонімская» — няма ні ў падпісцы, ні ў продажы.
«Ганцавіцкі час» — у снежні рэдакцыя атрымала ад Брэсцкага філіяла «Белпошты» ліст, дзе паведамлялася, што для ўключэння ў падпісны каталог рэдакцыі неабходна прадаставіць інфармацыю пра выданне, а таксама пералічыць 274 тысячы рублёў. Рэдакцыя ўсё зрабіла, але ў каталогах газеты пакуль няма. (Супрацоўнікі РУП «Белпошта» запэўніваюць, што праблема тэхнічная, звязаная са складаннем новага каталогу.)
У канцы студзеня газета нарэшце заключыла дамову з РУП “Брэстаблсаюздрук” на продаж выдання ў кіёсках. Дамова аб супрацоўніцтве прыйшла ў рэдакцыю толькі ў 20-х датах студзеня (хоць, як вынікае з дакумента, падпісаны дырэктарам “Брэстаблсаюздруку” Васілём Марэйкам ён быў яшчэ месяц таму). Паводле дамовы, заключанай да канца 2010 года, у кіёскі Ганцавічаў будзе паступаць 150 асобнікаў “Ганцавіцкага часу”.
«Нясвіжскі час» — у падпісцы ёсць, у кіёсках — не.
«Новы час» — няма ні ў падпісцы, ні ў продажы.
«Рэгіянальная газета» — у продажы ў кіёсках ёсць, у падпісцы — толькі па Мінскай вобласці. Газета хоча ўвайсці ў рэспубліканскі каталог і звярталася з гэтай нагоды ў РУП «Белпошта», але ў кастрычніку 2009 г. атрымала адмову са спасылкай на «немэтазгоднасць» супрацоўніцтва.
«СНплюс. Свободные новости плюс» — у кіёсках ёсць, у падпісным каталогу няма.
«Товарищ» — няма ні ў падпісцы, ні ў продажы, друкуецца за мяжой (у Смаленску), выхад прыпынены (апошні нумар выйшаў у лістападзе 2009 г.)
Нязменнай застаецца сітуацыя з распаўсюдам часопіса «ARCHE» (зарэгістраваны як
Да спісу «праблемных» сёлета дадалося яшчэ адно выданне — слонімская газета «Отдушина», якую выдае калектыў «Газеты Слонімскай». Раней «Отдушина» распаўсюджвалася як дадатак да «ГС», але цяпер існуе як самастойная газета (сёлета прайшла перарэгістрацыю як
Такім чынам, цалкам праблема з распаўсюдам вырашылася толькі ў «Бобруйского курьера», і яго можна прыбраць са спісу. Магчыма, у бліжэйшы час да яго далучыцца «Ганцавіцкі час» — калі затрымка з вяртаннем у падпіску і кіёскі сапраўды з’яўляецца «тэхнічнай праблемай».
Не распаўсюджваюцца ні «Белпоштай», ні «Саюздрукам» наступныя газеты, зарэгістраваныя Міністэрствам інфармацыі РБ:
1.«Борисовские новости»
2. «Газета Слонімская»
3.
4. «Новы час»
5. «Отдушина»
6. «Товарищ»
Распаўсюджваюцца альбо толькі «Белпоштай», альбо толькі «Саюздрукам», альбо на абмежаванай тэрыторыі:
1. «Вольнае Глыбокае»
2. «Газета для вас»
3. «Нясвіжскі час»
4. «Рэгіянальная газета»
5. «СНплюс. Свободные новости плюс»
(+часопіс «ARCHE»)
Вырашыліся праблемы з распаўсюдам:
«Бобруйский курьер»
Пад пытаннем:
«Ганцавіцкі час» (пакуль няма дакументаў, якія б пацвярджалі вяртанне ў распаўсюд)
З 2006 года
У канцы 2008 года недзяржаўным газетам «Народная воля» і «Наша Ніва» дазволілі вярнуцца ў дзяржаўныя сістэмы распаўсюду, а «Народнай волі» — да друку ўнутры краіны («Наша Ніва» друкавалася ў Беларусі і да гэтага часу).
РЭГІСТРАЦЫЯ НОВЫХ ВЫДАННЯЎ:
Пасля ўступлення ў сілу новага закона «Аб СМІ» (8 лютага 2009 года) спрасціўся працэс рэгістрацыі новых выданняў. Паводле «старога» закона «Аб друку і іншых СМІ» да заявы аб рэгістрацыі СМІ трэба было прыкладаць дакументы аб узгадненні размяшчэння рэдакцыі з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі (арт. 10). Менавіта гэтая норма часта рабілася галоўнай перашкодай для рэгістрацыі недзяржаўных выданняў.
У новым законе «Аб СМІ» такога патрабавання няма, і спачатку працэс рэгістрацыі і сапраўды актывізаваўся: у красавіку легалізавалася горацкая недзяржаўная «агульнапалітычная» газета «Узгорак» (г. Горкі, Магілёўская ваобласць). Улетку зарэгістравалі «Піўную» газету. У верасні з’явіліся «Брестский калейдоскоп» (Брэст), шэраг рэкламных газет і выданняў «для вольнага часу» ў рэгіёнах: «Газета
Але з восені
Адмовы ў рэгістрацыі альбо вяртанне дакументаў на гэты момант атрымалі (па звестках БАЖ):
«Магілёўскі час» (Магілёў)
«Солигорск плюс» (Салігорск, Мінская вобл.)
«Новая газета Бобруйска» (Бабруйск, Магілёўская вобласць)
«Мар’інагорская» (Мар’іна Горка, Мінская вобл.)
«Прэфект плюс» (Глыбокае, Віцебская вобласць),
«Химик. Два города» (Наваполацк)
і яшчэ як мінімум 1 выданне, заснавальнікі якога не пажадалі пакуль быць згаданымі ў прэсе.