«Занепакоенасць выклікае ў першую чаргу пашырэнне кола дзяржаўных органаў, якія могуць ажыццяўляць
Так пракаментаваў намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец інфармацыю пра падпісанне 4 студзеня кіраўніком дзяржавы закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю». Гэтая навіна асабліва ўзрушыла беларускую
Закон набыў сілу праз 10 дзён пасля падпісання — гэта значыць, 14 студзеня.
Сярод нарматыўных актаў, у якія ўнесены змены, ёсць і закон «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці», які, ў прыватнасці, падае спіс дзяржаўных органаў, што маюць права ажыцяўляць
Паводле таго ж закона, цяпер ААЦ атрымлівае права, сярод іншага, на «слыхавы кантроль», «кантроль паштовых адпраўленняў тэлеграфных і іншых паведамленняў», «зняцце інфармацыі з тэхнічных каналаў сувязі» і іншае (арт. 11).
«
ААЦ — гэта правапераемнік Дзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры прэзідэнце РБ (ДЦБІ). (Перайменаванне выканана ў адпаведнасці з указам прэзідэнта N229 ад 21 красавіка 2008 г.). ДЦБІ выконваў шэраг задач, звязаных з забеспячэннем інфармацыйнай бяспекі дзяржавы, тэхнічнай абаронай інфармацыі Прэзідэнта РБ і г.д., быў адміністратарам дамена BY.
«ААЦ нядаўна прыцягнуў увагу да сябе, дзякуючы праекту ўказа аб рэгуляванні Інтэрнету ў Беларусі. Праект выклікаў шырокі розгалас ў беларускай
«Дзяржбюджэтам на дзейнасць Цэнтра ў 2010 годзе прадугледжаны аб’ём фінансавання ў памеры 12.540.583,0 тыс. беларускіх рублёў», — паведамляе Electroname.com