«Эпідэміі і СМІ — погляд з абодвух бакоў барыкад» (АБНОЎЛЕНА, ВІДЭА)

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Беларускія эпідэміёлагі не выключаюць новага росту захворвальнасці на грып у студзені-лютым будучага года. Гэта значыць, што беларускім сродкам масавай інфармацыі, хутчэй за ўсё, зноў давядзецца вяртацца да гэтай набалелай тэмы.

Між тым, асвятленне праблемы захворвання на грып А (H1N1) у СМІ «цягне» на асобную размову. Прынамсі, так палічылі арганізатары «круглага стала», які адбыўся 16 снежня ў мінскай арт-галерэі «Ў».

Ініцыятарам сустрэчы медыкаў з журналістамі выступіў адзін са стваральнікаў «сайта неабыякавых медработнікаў» Doktar.by, лекар-рэаніматолаг Андрэй Вітушка.

Журналістаў сабралася каля дзесятка. Столькі ж удзельнікаў мела быць і з «медыцынскага» боку, але на «круглы стол» прыйшлі толькі двое — уласна Андрэй Вітушка і асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалай Шаўлоў (дарэчы, аўтар адкрытага ліста, апублікаванага ў «Народнай волі»).

Абодва маюць прэтэнзіі да таго, як асвятлялі беларускія СМІ тэму грыпу. Паводле медыкаў, на кантакт з імі выходзілі лічаныя прадстаўнікі СМІ, у той час як у прэсе з’яўляліся перадрукі з блогаў «ананімных спецыялістаў». І нават у інтэрв’ю з дактарамі журналісты, маўляў, змяшчалі акцэнты і згушчалі фарбы. Як прызнаўся М. Шаўлоў, ён «не бачыў ніводнага аб’ектыўнага матэрыялу» на тэму грыпу.

Відавочна, гэта даволі распаўсюджаны сярод медыкаў погляд: прынамсі, гэткія ж заўвагі выказвае і лекар-блогер, супрацоўнік «Хуткай дапамогі» Канстанцін Талстаногаў, чый допіс арганізатары «круглага стала» распаўсюдзілі сярод журналістаў: «Залішняя палітызацыя сюжэтаў, звязаных з эпідэміяй. Любая здабытая і вырваная з кантэксту інфармацыя падавалася пад соўсам «да чаго рэжым краіну давёў» і «шанцаў выжыць хвораму ў нашай краіне няшмат… Незалежным СМІ гэтак жа, як і афіцыйным уладам, не ўдалося запоўніць пустую нішу асветніцкай дзейнасці.»

Для журналістаў было нечаканасцю, што нават гатовыя да кантактаў з прэсай медыкі бачаць сябе па іншы бок «барыкад». Прадстаўнікі СМІ даводзілі, наколькі складана было выцягнуць з-за маўклівага «муру», узведзенага Міністэрствам аховы здароўя, хоць якія аскепкі інфармацыі — асабліва статыстыку, на якой базуецца любая аналітыка. Журналістам давялося тлумачыць, чаму для напісання паведамлення патрэбна інфармацыйная нагода, а таксама пераконваць, што яны зусім не супраць узгадняць гатовыя тэксты з героямі сваіх матэрыялаў, каб пазбегнуць скажэння фактаў.

Удзельнікі «круглага стала» пагадзіліся, што журналістам і медыкам — тым, хто шукае інфармацыю і тым, хто гатовы яе прадаставіць, — перашкаджае паразумецца недахоп камунікацыі. Таму Андрэю Вітушку прапанавалі ўзяць на сябе ролю мадэратара гэтых кантактаў, калі зноў узнікне такая неабходнасць.  

17:00, 22/12/09
Раздрукаваць | Праглядаў  373 |

Каментары

Sim
Dec 24, 2009

Да пусть не гонит этот умник Шавлов "...спросили бы у медиков", самому не смешно ему интересно? Один вон нормальный Врач, не то что журналистам сказал, просто в блоге написал, причём всё по делу, без нагнетания, а то что кто-то из журналюг акценты вывернул не его ж вина. Тем более первоисточник у всех перед глазами и всем доступен. Так головные "Медики" чуть не со всей области сбежались клевать его....

Вот, посмотрите: http://belfenos.livejournal.com/53650.html

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.6149 seconds.