«Борисовские новости» па-ранейшаму не пускаюць у падпісныя каталогі і кіёскі. Рэкламны дадатак – таксама

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Як распавёў прэс-службе ГА «БАЖ» заснавальнік і рэдактар «БН» Анатоль Букас, два месяцы таму прадстаўнікі Барысаўскага аддзялення «Белпошты» самі прапанавалі запоўніць бланк для заключэння дамовы на рэалізацыю «Рекламного Боржоми» (абрэвіятура ад «Барысаў», «Жодзіна», «Мінск») у Барысаве. Анатоль Букас накіраваў патрэбныя дакументы, аднак тыдзень таму атрымаў адмову. «Здавалася б, у гэтай газеце няма ніякіх інфармацыйных матэрыялаў, акрамя тэлепраграмы і рэкламы. Тым не менш, мне было адмоўлена з прычыны „немэтазгоднасці“ супрацоўніцтва. Відавочна, намеры мясцовых паштароў змяніліся пасля кансультацый з Мінскам», — кажа А. Букас.


Акрамя таго, у снежні мінулага года па рэкамендацыі Барысаўскай падатковай інспекцыі Барысаўскі райвыканкам адклікаў у рэдакцыі ліцэнзію на раздробны гандаль. Прычына — не ўказанае ў ліцэнзіі гандлёвае месца на рынку. Адбылося некалькі судовых слуханняў, большасць з якіх рэдакцыя выйграла. Аднак Вышэйшы гаспадарчы суд па скарзе падаткавікоў перагледзеў справу і пастанавіў спагнаць з газеты штраф у памеры 16 млн. 200 тыс. рублёў. Нядаўна «БН» давялося выплаціць гэтую суму.

За права прадаваць газету рэдакцыя змагаецца дагэтуль. Летась ліцэнзію ўдалося адсудзіць, але цяпер райвыканкам не хоча яе працягваць.

«Барысаўскія ўлады разам з падатковай інспекцыяй перыядычна адсочваюць дзейнасць нашай рэдакцыі і робяць усё, каб эканамічна задушыць выданне. Іншай мэты я не бачу», — рэзюмуе рэдактар.

Зараз газета «Борисовские новости» выходзіць накладам 8 тысяч асобнікаў. Гэткі ж наклад і ў «Рекламного Боржоми», які разыходзіцца як дадатак да «БН». Газета «Борисовские новости» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду «Мінаблсаюздруку» ў маі 2005 года. Дагэтуль усе спробы вярнуцца не далі плёну.

13:03, 22/12/09
Раздрукаваць | Праглядаў  289 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.5201 seconds.