«Мы на ўзнагароду не разлічвалі — проста працавалі», — прызнаўся заснавальнік і рэдактар «Рэгіянальнай газеты», атрымліваючы 15 снежня ў офісе БАЖ дыплом за «Найлепшы рэдызайн Інтэрнет-сайта».

Жанна Літвіна ўручае дыплом FOJO Аляксандру Манцэвічу (фота БАЖ)
Аднайменны конкурс быў абвешчаны на пачатку гэтага года інстытутам павышэння кваліфікацыі журналістаў FOJO. Па меркаванні шведскіх экспертаў, вэб-старонка «Рэгіянальнай газеты», новая версія якой стартавала ўлетку гэтага года, паказала за гэты час найбольшы прагрэс.
Вынікі конкурсу кіраўніцтва ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» абвясціла на нарадзе рэдактараў друкаваных і электронных СМІ, якая адбылася ў БАЖ 10 снежня. Прадстаўнікі «Рэгіянальнай газеты» на сустрэчы не прысутнічалі, але ўзнагарода нарэшце дачакалася свайго ўладальніка.
«Мы разглядаем перамогу нашага сайта, хутчэй, як аванс, бо працы яшчэ шмат. Адзінае, што магу сказаць, — як пры выпуску газеты мы заўсёды думаем пра чытача, так і ў працы над сайтам — найперш клапоцімся пра інтарэсы сваіх наведнікаў. Як бачым, гэта дае плён», — зазначыў Аляксандр Манцэвіч.
ВІДЭАІНТЭРВ'Ю З А. МАНЦЭВІЧАМ
Сайт «Рэгіянальнай газеты» паказаў найбольшы прагрэс цягам года, — лічаць у інстытуце FOJO
|
horror
Dec 15, 2009 |
Я так і не зразумеў за што??? Бо мінусаў у сайта вельмі шмат, нават у дызайне, і яны вельмі вялікія ((( |
|
vola
Dec 15, 2009 |
Пра гэта падрабязна распавядалася ў папярэднім матэрыяле, на які ў гэтым стаіць гіперспасылка. Але цытуем:
«За значны прагрэс на працягу года, што прывёў да стварэння вельмі прывабнага і добра збалансаванага інтэрнет-сайта з выразнай вёрсткай, прыемнай каляровай гамай, добрай якасцю шрыфту і лёгкім для ўспрымання зместам. Сярод іншага мы хацелі б адзначыць выдатную якасць фотаздымкаў і вельмі сур’ёзны падыход да адбору ілюстрацый», — гаворыцца ў адмысловым дыпломе, які падпісалі дырэктарка FOJO Анэлі Эверс і кіраўніца міжнародных праектаў Агнэта Содэрберг Якабсан. «Інтэрнет-сайт „Рэгіянальнай газеты“ мае некалькі добрых рысаў. Навігацыя па сайце добра структураваная. Аднак навігатары не перахопліваюць асноўную ўвагу чытача. Першае, што чапляе погляд, — гэта змест, а навігатары падтрымліваюць яго, — пералічваюць крытэры сваёй ацэнкі шведскія эксперты. — Рататар навінаў на галоўнай старонцы, які анансуе галоўныя матэрыялы, з’яўляецца добрым прыкладам прывабнай і змястоўнай прылады навігацыі…» |
|
horror
Dec 16, 2009 |
У такім выпадку дазволю сабе не пагадзіцца. Выбар гэтага сайта зроблены таму, што новая версія з'явілась амаль адразу пасля сустрэчы са шведскімі экспертамі, а дагэтуль там была нейкая старонка з незразумелым афармленнем і праграмаваннем. Навігацыя на новым сайце жудасная. Калі я, напрыклад, праглядаю які-небудзь артыкул, я з вялікай цяжкасцю магу зразумець, дзе (раздзел, старонка) я знаходжусь. Каб адкруць артыкул неабходна націскаць толькі на загаловак, пры тым што не здымак, не прывью (а бывае і загаловак, тады трэба націскаць "чытаць далей") не клікабельны. Я магу вельмі доўга апісваць недахопы, але не бачу сэнсу. |
|
vola
Dec 16, 2009 |
Дзякуй!
Насамрэч, Ваша меркаванне вельмі важна. Упэўненая, што і для стваральнікаў сайта - таксама :) |
|
horror
Dec 17, 2009 |
Хм, можай так. Будзем спадзявацца, што ўсё ў іх атрымаецца. |
|
Alies_Mancewicz
Dec 17, 2009 |
Дзякуй, паважаны(ая) Хорар, за заўвагі. Калі ў Вас ёсць крытычны погляд на нашыя недахопы, то перакажыце гэта нам. Я ў гэтым усё ж бачу сэнс, бо няма мяжы ва ўдасканальвання. Мы і самі заўважаем недахопы ў сайта, але погляд звонку для нас яшчэ больш важны. Мы працуем над сайтам далей, і будзьце ўпэўненыя, што праз нейкі час Ваша незадаволенасць многімі хібамі знікне. Можа Вы і абазнаныя лепш за мяне, чаму такі выбар зроблены арганізатарамі. Але я больш таго, што сказана ў дыпломе – не знаю. Старонка наша да мінулага лета сапраўды і нам не падабалася. Таму мы і рашыліся на змену дызайну і іншых падыходаў да працы з сайтам. Узнагародзілі, як зазначана ў дыпломе, за значны прагрэс... Можа на гэта звярнула ўвагу ў першую чаргу журы? Для мяне сапраўды было прыемнай нечаканасцю ўганараванне нас за працу над сайтам. І гэты настрой застаецца ў мяне і нашага калектыву, для якога вельмі важная гэта адзнака. Застаецца толькі пашкадаваць, што камусьці гэта непрыемна. З павагай і спадзяваннем на атрыманне пераліку слушных заўваг па нашым сайце Алесь Манцэвіч, “Рэгіянальная газета” |
|
horror
Dec 17, 2009 |
Калі ёсць жаданне, напішыце мне адрас электроннай пшты, я вам зраблю аналіз сайту. Мой: mikhail.larchanka@gmail.com |
|
Pinokkio
Dec 17, 2009 |
Ну прогресс же на самом деле огромный. По сравнению с тем что было раньше. |