У рэдакцыю газеты «Наша Ніва» трапіў праект указа кіраўніка дзяржавы, які датычыць удасканалення дзейнасці нацыянальнага сегменту Інтэрнета, — паведаміў 14 снежня сайт nn.by.
Рэсурс ужо змясціў поўны тэкст праекта ўказа, што трапіў да журналістаў.
«Паводле гэтага дакумента, кантроль над
Пад кантроль Аператыўна-аналітычнага цэнтра трапляюць Інтэрнет-правайдэры краіны, а менавіта — будуць ім вызначацца пасля кансультацый з кіраўніком краіны. Дзейнасць правайдэра можа быць спынена паводле пастановы Савета Міністраў», — паведамляе nn.by.
Паводле праекта, Аператыўна-аналітычны цэнтр таксама будзе адказваць за:
— абмежаванне доступу да інфармацыі, распаўсюд якой знаходзіцца пад забаронай паводле беларускага заканадаўства,
— аперацыі ў галіне рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальным сегменце Сеціва,
— ажыццяўленне кантролю за выкананнем патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства кампаніямі, якія займаюцца прадастаўленнем інтэрнет-паслуг,
—«ажыццяўленне іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі».
Праект указа ўтрымлівае план мерапрыемстваў на бліжэйшы год, якія павінны ажыццяўляцца Саветам Міністраў і Аператыўна-аналітычным цэнтрам.
Напрыклад, у трохмесячны тэрмін пасля апублікавання ўказа Савет Міністраў павінен забяспечыць рэгламентацыю дзейнасці інфармацыйных рэсурсаў беларускага сегменту Інтэрнета, а таксама прадставіць звесткі аб уладальніках інфармацыйных рэсурсаў.
На працягу шасці месяцаў трэба выпрацаваць Канцэпцыю развіцця нацыянальнага сегменту Інтэрнета з далейшым яе зацвярджэннем кіраўніком дзяржавы.
Акрамя гэтага, прапануецца вызначыць парадак рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, якія распаўсюджваюцца праз Сеціва, парадак ідэнтыфікацыі карыстальнікаў Інтэрнета ў месцах калектыўнага карыстання, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў.
«На працягу 1 года пасля ўступлення ў сілу ўказа плануецца распрацаваць праект Закона аб нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнет і прадставіць яго на разгляд кіраўніку дзяржавы. Кантроль за выкананнем указа, праект якога трапіў у рэдакцыю газеты, плануецца ўскласці на Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы і на Аператыўна аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі», — пераказвае змест праекта ўказа nn.by.
Змест праекта дакумента, распаўсюджанага журналістамі, каментуе намеснік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец:
«Гэты праект — доказ прадуманай стратэгіі дзяржавы, накіраванай на жорсткі кантроль Інтэрнета. У ім мы бачым усе неабходныя для гэтага захады, супраць якіх выказвалася не толькі беларуская
Акрамя таго, ідэнтыфікацыі падлягаюць і самі карыстальнікі Сеціва. З дакумента вынікае, што пастаўшчыкі паслуг Інтэрнет цяпер абавязаны будуць ідэнтыфікаваць карыстальніка Сеціва, які знаходзіцца ў
Хаця адзіны плюс, які я пакуль бачу ў гэтым праекце, тычыцца якраз згаданага патрабавання. Таму што адказнасць за змест размешчанай інфармацыі будуць несці менавіта тыя, хто яе размясціў. Але ж, з іншага боку, невядома, як гэта адаб’ецца на ўладальніках
Кантрольным органам у праекце дакумента, як бачым, зноў выступае Савет Міністраў, згаданы ў законе «Аб СМІ» (арт. 11) як орган, адказны за «парадак дзяржаўнай рэгістрацыі СМІ, якія распаўсюджваюцца праз Інтэрнет». Гэта тое, пра што мы ўвесь час казалі: пакуль такая норма ёсць у законе, мараторый на яе выкарыстанне — усяго толькі часовая «перамога»…»
Кожны чыноўнік зможа закрыць інтэрнэт-сайт па ўласным жаданні
Власть собирается взять Интернет-пространство Беларуси под тотальный контроль
Зісер: «Пяткевіч абяцала не брацца ў агляднай будучыні за ліцэнзаваньне інтэрнэту»
Пашырацца магчымасьці адсочваць паводзіны правайдэраў і карыстальнікаў