Працы на конкурс «Вольнае слова – 2009» прымаюцца да 12 лютага ўключна

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Паважаныя калегі! Грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя журналістаў» працягвае штогадовы творчы конкурс «Вольнае слова». Запрашаем сябраў арганізацыі да ўдзелу.

Конкурс праводзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў незалежных друкаваных СМІ і інтэрнет-выданняў, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні агульначалавечых каштоўнасцяў, у тым ліку прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Удзельнічаць у конкурсе маюць права толькі сябры ГА «БАЖ».

На конкурс прымаюцца журналісцкія матэрыялы, апублікаваныя з 1 студзеня 2009 года па 31 снежня 2009 года ўключна. Даслаць творчыя працы неабходна да 12 лютага 2010 года (па паштовым штампе). Вынікі будуць падводзіцца ў сакавіку-красавіку 2010 года.

На конкурс прымаюцца не больш за 3 матэрыялы аднаго аўтара.

Намінацыі конкурсу:

1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю).

Ацэньваецца:

  • арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);
  • адпаведнасць прынцыпам падачы навін;
  • арыгінальнасць загалоўка, лід;
  • спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);
  • аўтарскі стыль.

2. Найлепшая аналітычная публікацыя (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія).

Ацэньваецца:

  • грамадская значнасць узнятай праблемы;
  • адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;
  • прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;
  • стыль, спосабы аўтарскай падачы;
  • «прывязка» да мясцовых праблем;
  • адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага тэксту.

3. Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру ў журналістыцы (нарыс, эсэ)

Ацэньваецца:

  • выбар тэмы;
  • пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;
  • аўтарскі стыль.


4. Журналісцкае расследаванне

Ацэньваецца:

  • выбар тэмы; грамадская значнасць узнятай праблемы
  • пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;
  • аўтарскі стыль.


Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы ў складзе 8 чалавек з ліку вядомых беларускіх журналістаў і публіцыстаў. Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца чальцамі журы па пяцібальнай сістэме.

Пераможцам будзе прызнаны аўтар, які набярэ найбольшую суму балаў. У выпадку, калі ў двух ці больш прэтэндэнтаў апынецца аднолькавая колькасць балаў, «лепшага з лепшых» вызначыць паўторнае тайнае галасаванне.

У кожнай з чатырох вышэйпералічаных намінацый прапаноўваецца ўручэнне трох грашовых прэмій (1 месца — 300 000 рублёў, 2 месца — 200 000 рублёў, 3 месца — 100 000 рублёў) і ганаровых дыпломаў БАЖ.

5. Намінацыя «Дэбют» — для маладых і пачынаючых журналістаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.

Пераможцу намінацыі «Дэбют» уручаецца заахвочвальная прэмія і ганаровы дыплом БАЖ.

Усе конкурсныя матэрыялы будуць выстаўляцца на сайце арганізацыі. У будучым прадугледжваецца іх публікацыя ў нашым карпаратыўным часопісе «АБАЖУР», які рассылаецца ў незалежныя і дзяржаўныя медыя.

Патрабаванні да афармлення конкурсных матэрыялаў

На конкурс прымаюцца выразкі публікацый (альбо іх якасна зробленыя копіі), завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка рэдакцыі.

Абавязкова трэба:

  • прыкласці электронны варыянт матэрыялу (у фармаце.doc (MS Word)) і падаць наўпроставы лінк на яго ў Сеціве (калі гаворка ідзе пра інтэрнет-публікацыю),
  • указаць дату выхаду публікацыі (на кожным артыкуле),
  • кароткія звесткі (у электронным выглядзе, не больш за адзін аркуш фармату А4) пра свой творчы шлях (што палічыце патрэбным).

Пазначце таксама вашы кантактныя дадзеныя: нумар тэлефона, электронны адрас.

Увага! НЕ прымаюцца да ўдзелу ў конкурсе лісты, у якіх не выкананыя ўсе вышэйпералічаныя патрабаванні.

Паважаныя сябры, свае публікацыі вы можаце перадаць у офіс ГА «БАЖ» асабіста ці даслаць па пошце заказным лістом з пазнакай на канверце «Конкурс». Наш адрас: 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 17 — 304.

Жадаем творчага поспеху!

Умовы конкурсу зацверджаны Праўленнем ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 10.04. 2007 г. Змяненні ва ўмовах конкурсу зацверджаныя Праўленнем ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 08.12.2009 г.

БАЖ запрашае журналістаў да ўдзелу ў творчым конкурсе «Вольнае слова – 2009»

Вынікі «Вольнага слова-2008» будуць вядомыя ў сакавіку

Працы на конкурс «Вольнае слова – 2008» прымаюцца да 15 студзеня

Вынікі «Вольнага слова-2008» будуць вядомыя ў сакавіку

Журы назвала пераможцаў конкурсу «Вольнае слова-2008»
(АБНОЎЛЕНА: ДАДАЛІСЯ ТЭКСТЫ)

БАЖ уганараваў пераможцаў журналісцкіх конкурсаў (ФОТА)

БАЖ распачынае творчы конкурс «Вольнае слова»

Журы конкурсу «Вольнае слова» знаёміцца з працамі канкурсантаў

Конкурс «Вольнае слова» — вынікі першага этапу

БАЖ запрашае журналістаў да ўдзелу ў 2-ім этапе творчага конкурсу «Вольнае слова»

Творчыя працы на конкурс «Вольнае слова» прымаюцца да 15 студзеня ўключна

Вынікі «ВОЛЬНАГА СЛОВА-2007»

БАЖ уганараваў пераможцаў конкурсу «Вольнае слова» (фота)

11:00, 09/02/10
Раздрукаваць | Праглядаў  4787 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4827 seconds.