Недзяржаўную газету «Ганцавіцкі час» вяртаюць у дзяржаўную сістэму распаўсюду

Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыя «Ганцавіцкага часу» 7 снежня атрымала адказ ад Брэсцкага філіяла «Белпошты» на свой зварот наконт заключэння дамоваў аб супрацоўніцтве. У лісце паведамляецца, што для ўключэння ў падпісны каталог рэдакцыі неабходна прадаставіць інфармацыю пра выданне, а таксама пералічыць 274 тысячы рублёў.

Акрамя таго, па словах галоўнага рэдактара «Ганцавіцкага часу» і дырэктара прадпрыемства «ІнтэксПрэс-Рэгіён» Аляксея Белага, у рэдакцыю тэлефанавалі з «Брэстаблсаюздруку» і цікавіліся адпускным коштам газеты, а таксама абяцалі даслаць дамову на рэалізацыю выдання. Аднак ніякіх афіцыйных папер ад «Брэстаблсаюздруку» пакуль не паступала.


А. Белы

«Нягледзячы на дарагавізну паслуг прадпрыемстваў дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, мы будзем вельмі рады, калі з новага года наша газета вернецца ў кіёскі „Саюздруку“ і ў падпісны каталог. І, значыць, стане больш даступнай для жыхароў Ганцавічаў», — зазначае Аляксей Белы.

Разам з тым, газета «Нясвіжскі час», выдаўцом якой таксама з’яўляецца «ІнтэксПрэс-Рэгіён», пакуль не атрымала ніякага адказу ад «Саюздруку». (У падпісцы выданне ёсць.)

А вось недзяржаўную баранавіцкую газету «Intex-press» «Белпошта» ў чарговы раз адмовілася ўключыць у каталог. З прычыны «немэтазгоднасці» супрацоўніцтва, — тлумачыць адмову кіраўніца ўпраўлення распаўсюду друкаваных СМІ «Белпошты» Марына Вараб’ёва ў афіцыйным лісце ад 8 снежня.

Адказу з «Брэстаблсаюздруку» на прапанову аднавіць супрацоўніцтва рэдакцыя «ІР» пакуль не атрымала.

Даведка:
«Ганцавіцкі час» выдаецца з траўня 2002 года, наклад каля 3 000 асобнікаў.
«Нясвіжскі час» выдаецца з лістапада 2002 года, наклад 1 100 асобнікаў.
«Intex-press» выходзіць са снежня 1994 года, наклад 20 000 асобнікаў.

13:06, 11/12/09
Раздрукаваць | Праглядаў  337 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4877 seconds.