Сайт «Рэгіянальнай газеты» паказаў найбольшы прагрэс цягам года, - лічаць у інстытуце FOJO

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Вэб-старонка «Рэгіянальнай газеты», новая версія якой стартавала ўлетку гэтага года, перамагла ў конкурсе «Найлепшы рэдызайн Інтэрнет-сайта», абвешчаным шведскім інстытутам FOJO.

Конкурс сайтаў праводзіўся паралельна з адукацыйным праектам, які ладзіў інстытут FOJO ў 2009 годзе для беларускіх вэб-журналістаў, вэб-дызайнераў і вэб-менеджэраў. У конкурсе ўдзельнічалі толькі online-версіі друкаваных выданняў, прадстаўнікі якіх праходзілі навучанне цягам года.

«За значны прагрэс на працягу года, што прывёў да стварэння вельмі прывабнага і добра збалансаванага інтэрнет-сайта з выразнай вёрсткай, прыемнай каляровай гамай, добрай якасцю шрыфту і лёгкім для ўспрымання зместам. Сярод іншага мы хацелі б адзначыць выдатную якасць фотаздымкаў і вельмі сур’ёзны падыход да адбору ілюстрацый», — гаворыцца ў адмысловым дыпломе, які падпісалі дырэктарка FOJO Анэлі Эверс і кіраўніца міжнародных праектаў Агнэта Содэрберг Якабсан.


Скрыншот сайта "РГ"

«Інтэрнет-сайт „Рэгіянальнай газеты“ мае некалькі добрых рысаў. Навігацыя па сайце добра структураваная. Аднак навігатары не перахопліваюць асноўную ўвагу чытача. Першае, што чапляе погляд, — гэта змест, а навігатары падтрымліваюць яго, — пералічваюць крытэры сваёй ацэнкі шведскія эксперты. — Рататар навінаў на галоўнай старонцы, які анансуе галоўныя матэрыялы, з’яўляецца добрым прыкладам прывабнай і змястоўнай прылады навігацыі…»

Вынікі конкурсу кіраўніцтва ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» абвясціла на нарадзе рэдактараў друкаваных і электронных СМІ, якая адбылася ў БАЖ 10 снежня. Калегі шчыра павіншавалі «Рэгіянальную газету» з заслужанай перамогай.

14:56, 10/12/09
Print this | Праглядаў  378 |

Comments

Add a new Comment



For Free and Fair Media in Belarus. International Mission Report

Belarus Live
The Fojo Media Institute
International Federation of Journalists
Reporters Without Borders
European Neighbourhood

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.177 seconds.